Глеб Рагвалодавіч
Глеб Рагвалодавіч — князь друцкі ў XII стагодзьдзі. Сын Рагвалода-Васіля.
Глеб Рагвалодавіч лац. Hleb Rahvałodavič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | каля 1186 |
Дынастыя | Рагвалодавічы |
Бацька | Рагвалод-Васіль Барысавіч |
Імя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Глеб
Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[1]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegotus) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[2], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[3], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[4][5]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[6] або 'нашчадак Бога'[7].
Біяграфія
рэдагавацьУпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 годам, калі ў зьвязе з смаленскім князем Давыдам Расьціславічам чыніў супраціў злучаным сілам палачанаў, чарнігаўцаў і наўгародцаў у іх выправе на Друцак, але беспасьпяхова, таму мусіў быў пакінуць Друцак[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Leifr, Nordic Names
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
- ^ Ермаловіч М. Глеб Рагвалодавіч // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 43.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2