Рабэрта Сальдада
Рабэрта Сальдада Рыльлё (па-гішпанску: Roberto Soldado Rillo; нарадзіўся 27 траўня 1985 году, Валенсія, Гішпанія) ― колішні гішпанскі футбаліст. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Гуляў на пазыцыі нападніка.
Рабэрта Сальдада | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 траўня 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2005—2008 2006—2007 2008—2010 2010—2013 2013—2015 2015—2017 2017—2019 2019—2021 2021—2023 |
Рэал Мадрыд Кастыльля Рэал Мадрыд → Асасуна (арэнда) Хэтафэ Валенсія Тотэнгэм Готспур Вільярэал Фэнэрбахчэ Гранада Левантэ |
120 (63) 16 (2) 30 (11) 60 (29) 101 (59) 52 (7) 38 (9) 47 (15) 60 (16) 47 (6) |
Зборныя | ||
2007—2013 | Гішпанія | 12 (7) |
Кар’ера
рэдагаваць«Рэал»
рэдагавацьРабэрта далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу» ў 14 гадоў, пасьля таго, як ён пакінуў «Дон Боска» (клюб рэгіянальнай лігі аўтаномнай супольнасьці Валенсіі), і год за годам прасоўваўся празь юнацкія каманды «Рэалу». Ён быў адным з ключавых гульцоў «Рэал Мадрыд Кастыльля» ў той час, калі дубль «Рэалу» здолеў выйсьці ў лігу Сэгунда, забіўшы ў сэзоне 2005—2006 гадоў 19 галоў, Рабэрта атрымаў Трафэй Зары й дапамог камандзе ўтрымацца ў другой лізе гішпанскага чэмпіянату. У гэтым жа годзе ён дэбютаваў у першай камандзе ў гульнях Ля Лігі, таксама ён зьяўляўся на полі й у Лізе чэмпіёнаў, больш за тое, Сальдада здолеў адзначыцца ў абодвух турнірах забітымі галамі.
Сэзоне 2006—2007 гадоў Сальдада правёў у «Асасуне», куды быў аддадзены для атрыманьня гульнявой практыкі й вопыту гульняў у Ля Лізе. У гульнях за «Асасуну» Рабэрта забіў 14 галоў і стаў адным з адкрыцьцяў сэзону. Сэзон 2007—2008 гадоў, аднак, аказаўся для маладога форварда куды менш удалым: рэальнай канкурэнцыі Руўду ван Ністэльрою, які атрымаў у папярэднім сэзоне тытул «Пічычы», самага дзейснага гульца гішпанскай лігі, Рабэрта скласьці ня здолеў.
«Хэтафэ»
рэдагавацьУлетку 2008 году Сальдада пакінуў «Рэал» і перабраўся ў «Хэтафэ»[3].
«Валенсія»
рэдагавацьУ зімовае трансфэрнае вакно сэзону 2009—2010 гадоў зьявілася інфармацыя, што па заканчэньні сэзону Рабэрта можа вярнуцца ў родны горад[4], замяніўшы ў «Валенсіі» аднаго зь лідэраў каманды, найлепшага бамбардзіра клюбу другой паловы 2000-х — Давіда Вільлю. 9 чэрвеня 2010 году стала вядома, што «Хэтафэ» й «Валенсія» дасягнулі пагадненьня аб пераходзе Сальдада[5]. Кантракт, які абыйшоўся «Валенсіі» ў 10 млн эўра, быў разьлічаны на 4 гады[6].
Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў Рабэрта, які выконваў ў мінулым сэзоне абавязкі віцэ-капітана «Валенсіі», забіў 17 мячоў, стаўшы ня толькі найлепшым бамбардзірам клюбу, але й заваяваўшы, такім чынам, Трафэй Сары. Рабэрта стаў першым у гісторыі гішпанскага футболу гульцом, якому ўдалося дамагчыся гэтага посьпеху ў абедзьвюх прафэсійных гішпанскіх лігах.
«Тотэнгэм Готспур»
рэдагаваць1 жніўня 2013 году «Тотэнгэм Готспур» дамовіўся з «Валенсіяй» аб трансфэры гульца за рэкордную для клюбу плату ў памеры 26 млн фунтаў[7]. Трансфэр быў афіцыйна пацьверджаны праз чатыры дні пасьля пасьпяховага мэдычнага абсьледаваньня[8].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьУ 2007 годзе малады форвард упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі, на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборных Латвіі й Ліхтэнштайну. Нягледзячы на тое, што Сальдада згуляў у абодвух матчах, на якія выклікаўся, у сьпісе гульцоў, выкліканых у зборную Гішпаніі для ўдзелу ў фінальным турніры чэмпіянату Эўропы, Рабэрта не аказалася.
У лютым 2012 году галоўны трэнэр зборнай Гішпаніі, Вісэнтэ дэль Боске, пасьля амаль пяцігадовага перапынку выклікаў Рабэрта на таварыскі матч супраць зборнай Вэнэсуэлы. Сальдада выйшаў на поле ў пачатку другога тайму, замяніўшы Фэрнанда Льярэнтэ, і адзначыў сваё вяртаньне ў нацыянальную каманду трыма забітымі мячамі[9].
Дасягненьні
рэдагаваць«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2008
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в SOLDADO roberto rillo // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Roberto Soldado // FBref (мн.)
- ^ Официально: Роберто Сольдадо продан в «Хетафе» Blancos.info
- ^ Сольдадо может продолжить карьеру в «Валенсии». sports.ru
- ^ Сольдадо перейдёт в Валенсию. Transferus.ru
- ^ «Валенсия»: клуб подписал Сольдадо за 10 миллионов евро(недаступная спасылка). TotalFootball.ru
- ^ Transfer news: Valencia announce £26m fee with Tottenham agreed for Roberto Soldado – but it's not yet a done deal. The Independent.
- ^ Soldado passes medical. Tottenham Hotspur F.C.
- ^ Сольдадо — достойная замена Торресу. Испания разгромила Венесуэлу. Euro-football.ru
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Валенсіі»
- Профіль на bdfutbol.com
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball