Пётар Мятла
Пётар Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Мёрскі раён — 12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік. Пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадах.
Пётар Мятла лац. Piotar Miatła | |
Пётар Мятла ў 1930 годзе. | |
Пасол на польскі Сойм | |
---|---|
1922 — 1927 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1890 в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
12 жніўня 1938 Беламорска-Балтыйскі канал, СССР |
Партыя: | КПЗБ, БСРГ |
Адукацыя: | вышэйшая |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1906—1910 гадах навучаўся ў Дзісенскай гарадзкой вучэльні, у 1911—1912 гадах на пэдагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—1917 гадах у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскай ваеннай вучэльні, юнкеры якой у 1917 годзе выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі. З канца 1917 да 1921 году настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 году ў Вільні. Працаваў у каапэрацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.
Абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. З 1926 году сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 годзе ў Менск. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага банку[1][2].
Арыштаваны 16 студзеня 1927 году ў Валожыне польскімі ўладамі, нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы судзьдзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачваньне[3]. У 1928 годзе на «працэсе 56-ці» атрымаў вырак 12 гадоў турмы.
Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 году ў БССР. У 1932—1933 гадах старшыня Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.
Арыштаваны 1 верасьня 1933 году годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 году «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстрэл заменены 10 гадамі лягэру. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938 году.
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пінскі аддзел Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні (1926–1932 гг.): утварэнне і дзейнасць А.С. ГОРНЫ, А.Л. ІЛЬІН // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 1 (94), 2016.
- ^ Горны А. Рэгіянальныя структуры беларускага нацыянальнага pyxy ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2021. С. 19
- ^ Разгром «Грамады» за кулісамі палітычнага скандалу // «Гістарычны Альманах». Том 8, 2003.
Літаратура
рэдагаваць- Мятла Пётар // Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Слоўнік Маракова // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- МЯТЛА Пётр Васільевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.