Пётар Пузына
Пётар Пузына (21 ліпеня 1664, Наваградзкае ваяводзтва — 1 сакавіка 1717, Вільня) — дзяяч каталіцкага касьцёлу, тэоляг і пэдагог з роду Пузынаў.
Сын упіцкага падчашага Яна Казімера Пузыны і Кацярыны Фашч[1]. Вучыўся ў Вільні, Пінску, Нясьвіжы[2]. У 1677 годзе ўступіў у Таварыства Ісуса у Вільні. Тамсама высьвечаны на ксяндза ў 1791 г.
Выкладаў рыторыку і этыку ў езуіцкіх навучальных установах у Вільні (1691—1692, 1699—1705), Нясьвіжы (1692—1693), Крожах (1694—1695), Оршы (1695—1699). У 1701—1705 гг. быў прэфэктам езуіцкай друкарні ў Вільні. Займаючы ў 1705—1709 гг. пасаду супэрыёру рэзыдэнцыі Таварыства Ісуса ў Магілёве, працягваў будаўніцтва касьцёла Сьв. Францыска Ксавэрыя і Анёлаў Ахоўнікаў. У 1709—1713 гг. — рэктар Нясьвіскага езуіцкага калегіюму. У апошнія гады жыцьця — прыдворны місіянэр біскупу Віленскага Канстанына Казімера Бжастоўскага[1].
Аўтар паэтычных твораў, перакладаў, прац па рыторыцы і этыцы[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ^ а б Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г. П. Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларус. энцыкл., 2001. — Т 6 : Пузелі з Усая. — С. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 5-6.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / орrac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.