Саснагорск (муніцыпальны раён)
Саснагорскі раён (па-расейску: Сосногорский район, комі-зыр. Сöснагорт район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Саснагорскі раён | |
рас. Сосногорский район, комі-зыр. Сöснагорт район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Саснагорск |
Улучае | 7 сельскіх[1] і 3 мескіх паселішчы |
Дата ўтварэньня | 1979 |
Глава адміністрацыі | Дзьмітры Кір'якоў |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 49 790 чал. |
Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 16 500 км² |
Месцазнаходжаньне Саснагорскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82149 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьРаён разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Комі. Мяжуе з Пячорскім, Іжэмскім, Вуктыльскім, Траецка-Пячорскім, Вусьць-Куломскім раёнамі, а таксама зь мескай акругай Ухта. Плошча раёну складае 16 500 км². Раён знаходзіцца ў басэйне ракі Іжмы, на тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Іжма, Аюва, Сэбысь і Лем'ю.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя паселішчы ў раёне Саснагорску заснаваны на мяжы 18 і 19 стагодзьдзяў. Разьвіцьцё раёну пачалося ў 1930 гадох, калі ў гэтай мясцовасьці распачалася індустрыялізацыя.
Раён утвораны 29 лістапада 1979 году шляхам вылучэньня тэрыторыі ўсходняе часткі Ўхцінскага мескага савету.
Дэмаґрафія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 49 790, большасьць зь якіх складаюць расейцы (прыкладна 75%). Доля тытульнае нацыі рэспублікі — комі — складае 10%. У раёне ў заўважнай колькасьці прысутнічаюць і беларусы, доля якіх складае 2%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад раёну ўваходзяць 7 сельскіх і 3 гарадзкіх паселішчаў.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
Верхнеіжэмскае с/п | п. Верхнеіжэмскі |
Войваскае м/п | пгт Войваж |
Вусьць-Ухцінскае с/п | с. Вусьць-Вухта |
Віскае с/п | п. Віс |
Іраёльскае с/п | п. Іраёль |
Керкінскае с/п | п. Керкі |
Малаперскае с/п | п. Малая Пера |
Ніжнеодзескае м/п | пгт Ніжні Одзес |
Палянскае с/п | п. Паляна |
Саснагорскае м/п | г. Саснагорск |
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якія зьвязваюць Саснагорск паселішчамі Малая Пера, Іраёль, а таксама зь іншымі раённымі цэнтрамі Комі. Маецца адгалінаваньне ў Траецка-Пячорск.
Аўтамабільнымі дарогамі мясцовага ўзроўню Саснагорск зьвязаны з паселішчамі раёну, а таксама зь іншымі раённымі цэнтрамі рэспублікі.