Вуктыл (муніцыпальны раён)
Вукты́льскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Вуктыльскі раён | |
рас. Муниципальный район Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Вуктыл |
Улучае | 1 гарадзкое і 4 сельскія паселішчы[1] |
Дата ўтварэньня | 1975 |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 16 585 чал. |
Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 22 480 км² |
Месцазнаходжаньне Вуктыльскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82146 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьРаён разьмешчаны на ўсходзе рэспублікі, побач з Уральскім хрыбтом. Мяжуе з Траецка-Пячорскім, Пячорскім, Саснагорскім раёнамі, а таксама з Ханты-Мансійскай АА.
У раёне знаходзіцца частка аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі» — нацыянальны парк Расеі Югыд Ва. На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Шчугер і Кожым.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 21 лютага 1975 году ў складзе Комі АССР шляхам выдзяленьня тэрыторыі з Ухцінскага й Пячорскага мескіх саветаў. Да гэтага тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў).
Адміністратыўнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад раёну ўваходзіць адно гарадзкое паселішча і 4 сельскія.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
г/п Вуктыл | Вуктыл |
Вусьць-Соплескае с/п | п. Вусьць-Соплеск |
Дутаўскае с/п | с. Дутава |
Лемтыбоскае с/п | п. Лемтыбож |
Падчэрскае с/п | с. Падчэр'е |
Транспарт
рэдагавацьАўтадарогай адміністратыўны цэнтар раёну — Вуктыл — зьвязаны з Саснагорск, Ўхтой і празь іх са сталіцай рэспублікі горадам Сыктыўкарам. Дарогамі мясцовага ўзроўню горад зьвязаны з навакольнымі паселішчамі — Падчэр’е, Кырта, Лемты і г. д.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВуктыл (муніцыпальны раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў