Тарагона (па-гішпанску: Tarragona) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі, уваходзіць у правінцыю Тарагона ў складзе аўтаномнай вобласьці Каталёнія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёну (камаркі) Тарагонэс. Займае плошчу 61,91 км². Насельніцтва на 2010 год — 140 184 чалавекі. На тэрыторыі гораду знаходзіцца адзін з буйных марскіх партоў, якія граюць важную ролю ў эканоміцы Гішпаніі. Нягледзячы на гэта, пляжы, разьмешчаныя як у самім горадзе, так і прыгарадах, зьяўляюцца эталёнамі чысьціні. Знаходзіцца за 98 км на паўднёвы захад ад Барсэлёны.

Тарагона
гішп. Tarragona
Тарагона
Герб Тарагоны Сьцяг Тарагоны
Дата заснаваньня: 1834
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Каталёнія
Правінцыя: Тарагона
Кіраўнік: Rubén Viñuales[d][1]
Плошча: 55,60 км²
Вышыня: 68 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 134 085 чал.
шчыльнасьць: 2411,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 977
Паштовы індэкс: 43001–43008
Нумарны знак: T
Геаграфічныя каардынаты: 41°7′3″ пн. ш. 1°15′10″ у. д. / 41.1175° пн. ш. 1.25278° у. д. / 41.1175; 1.25278Каардынаты: 41°7′3″ пн. ш. 1°15′10″ у. д. / 41.1175° пн. ш. 1.25278° у. д. / 41.1175; 1.25278
Тарагона на мапе Гішпаніі
Тарагона
Тарагона
Тарагона
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tarragona.cat/

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова гэта было, хутчэй за ўсё, гандлёвае паселішча, заснаванае іянійскімі грэкамі ў пачатку X стагодзьдзя да н. э. Затым ібэрыйцы, якія спрадвечна засялялі гэтую мясцовасьць, а ў канцы V стагодзьдзя да н. э. заснавалі тут сваё паселішча пад назвай Кесэ. У 218 годзе да н. э. падчас Другой Пунічнай вайны яно было захоплена рымскім праконсулам Сцыпіёнам Афрыканскім. Сцыпіён пабудаваў у Кесэ ўмацавальныя збудаваньні, і да 27 году да н. э. горад прыкметна вырас. Таракона зьяўляецца найстарэйшым рымскім паселішчам на Ібэрыйскім паўвостраве.

У часы Рымскай імпэрыі Таракона зьяўлялася сталіцай рымскай правінцыі Бліжняя Гішпанія, а пасьля аб’яднаньня з Галісіяй — сталіцай правінцыі Тараконская Гішпанія. У 45 годзе да н. э. Юліюс Цэзар зрабіў горад цэнтрам рымскай правінцыі, пераназваўшы яго ў Калёнію Юліюса Урбіс Трыюмфаліс Таракан. Пасьля пасьпяховага завяршэньня Кантабрскай вайны ў Тэракане зімаваў Актавіян Аўгуст, які пабудаваў у горадзе шматлікія будынкі ў гонар перамогі. Будучы рымскі імпэратар Сэптыміюс Сэвэр некалькі гадоў жыў тут і выконваў ролю кіраўніка рымскай адміністрацыі.

На працягу чатырох стагодзьдзяў горад знаходзіўся пад уладай маўраў і быў вызвалены ў 1117 годзе. Руіны рымскіх збудаваньняў былі ўключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Гішпаніі ў 2000 годзе. У Сярэднявеччы горад быў сталіцай каралеўства Арагон[2].

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ а б https://www.ccma.cat/324/dissabte-de-constitucio-dels-ajuntaments-barcelona-i-ripoll-principals-incognites/noticia/3235709/
  2. ^ Michel Strogoff & Ass. Путеводитель Испания. - ЗАО «Авангард», 2005. - ISBN 5-86394-168-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць