Прудзіны (Менская вобласьць)

вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Прудзі́ны[2]вёска ў Заборскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці.

Прудзіны
трансьліт. Prudziny
Дата заснаваньня: XVII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Заборскі
Вышыня: 171 м н. у. м.
Насельніцтва: 26 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
СААТА: 6230836096
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′37.99″ пн. ш. 29°18′55.01″ у. д. / 54.4272194° пн. ш. 29.3152806° у. д. / 54.4272194; 29.3152806Каардынаты: 54°25′37.99″ пн. ш. 29°18′55.01″ у. д. / 54.4272194° пн. ш. 29.3152806° у. д. / 54.4272194; 29.3152806
Прудзіны на мапе Беларусі ±
Прудзіны
Прудзіны
Прудзіны
Прудзіны
Прудзіны
Прудзіны

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў XVII стагодзьдзі. Ва ўладаньні Станіслава Галінскага. У 1614 годзе ў складзе Бобрскага маёнтку. У 1667 годзе налічвала 11 двароў. У 1909 годзе зьяўлялася часткай Абчускай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні, мела 68 двароў ды 443 жыхары. У 1924 годзе ўключаная ў склад Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 1931 году ў складзе Крупскага раёну. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога». Маюцца крама, жывёлагадоўчая ферма. Магіла ахвяраў фашызму, на яко пахаваныя 18 мірных жыхароў, якіх у ліпені 1943 году расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абэліск.

28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Абчускага ў Заборскі (Кастрычніцкі) сельсавет[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 62 чалавекі
  • 2010 год — 26 чалавек[1]
  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 224
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)