Прастатыт
Прастатыт (лац. prostata + itis — падкарэньніца + запаленьне) — запаленьне падкарэннай залозы. Паводле прычыны падзяляецца на інфэкцыйны і застойны. Заражэньне адбываецца праз мачаспуск, кроў і лімфатычныя сасуды. Ускладненьні хваробы выклікаюць зьніжэньне плоцевай цягі, бясплодзьдзе, адэному(en) і рак падкарэньніцы.
Папярэджаньне
рэдагавацьХваробу прадухіляюць своечасовае і поўнае вылечваньне запаленьняў мачаспуска і мачавіка, спаражненьне кішэчніка без затрымкі, пешыя прагулкі, бег і плаваньне, рэгулярныя любошчы, уніканьне сядзеньня звыш 90 хвілінаў запар і ўжыцьця сьпіртовых напояў, нашэньне вольнай баваўнянай бялізны і штодзённае ўжыцьцё расьліннай абалоніны[1].
Чыньнікі
рэдагавацьРазьвіцьцю хваробы спрыяюць пераахаладжэньне, маларухомы лад жыцьця, праца ў сядзячым становішчы, працяглае плоцевае ўстрыманьне(en), рэгулярныя запоры, аслабленьне імунітэту праз стрэсы і сапсаванае харчаваньне.
Праявы
рэдагавацьЗахворваньне выяўляецца праз павышэньне тэмпэратуры, ліхаманку, боль у прамежнасьці(en), яечках і паясьніцы, частае і ўскладненае мачаспусканьне, затрымку брулёў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Кулінковіч. Прастатыт — удар ніжэй пояса // Зьвязда : газэта. — 19 студзеня 2011. — № 10 (26874). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Цыбульская. Такі няпросты прастатыт // Краіна здароўя. — 8 сьнежня 2007. — № 40 (53). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрастатыт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў