Марадунка (Xenus cinereus) — птушка зь сямейства бакасавых, дробны кулік. Распаўсюджаная ва Ўсходняй Эўропе і Сыбіры, большай часткаю на тэрыторыі Расеі. Тыповая пералётная птушка, гняздуе ў тропіках уздоўж марскіх берагоў Афрыкі, Азіі і Аўстралазіі. Сярод іншых дробных кулікоў вылучаецца выгнутай угару дзюбай і вялікай рухавасьцю. У адрозьненьне ад мноства іншых відаў пры зьяўленьні чалавека не хаваецца, а наадварот прыцягвае да сябе ўвагу, седзячы на якой-небудзь узвышанай кропцы, напрыклад галінцы дрэва, пагружанай у ваду. Харчуецца дробнымі бесхрыбетнымі, у першую чаргу казуркамі й іхнімі лічынкамі, а таксама малюскамі і ракападобнымі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь са статусам уразьлівага віду (III катэгорыя).

Кулік-марадунка
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
АтрадСеўцападобныя
ПадатрадScolopaci Stejneger, 1885
СямействаБакасавыя
РодМарадункі
ВідМарадунка
Бінамінальная намэнклятура
Xenus cinereus (Güldenstädt, 1775)

Примечания

рэдагаваць