Вялікі грыцук
Вялікі грыцук[1] (Вялікі вераценьнік) — буйны кулік зь сямейства бакасавых, які гняздуе ў вільготных нізінах і забалочаных ляндшафтах ад Ісьляндыі да Далёкага усходу. Раён зімовак вельмі шырокі — Заходняя і Паўднёвая Эўропа, Афрыка, Паўднёвая і Паўднёва-Ўсходняя Азія, Аўстралія. У Міжнароднай Чырвонай кнізе, у сувязі з памяншэньнем прыдатных для размнажэньня тэрыторый, мае статус віду, блізкага да пераходу ў групу пагражальных (катэгорыя NT).
Вялікі грыцук | |
Вераценьнік вялікі, самец | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Новападнябенныя |
Атрад | Сеўцападобныя |
Сямейства | Бакасавыя |
Род | Вераценьнікі |
Від | Вялікі грыцук |
Бінамінальная намэнклятура | |
Limosa limosa | |
Зьнешні выгляд
рэдагавацьБуйны элегантны кулік з адносна маленькай галавой, доўгай дзюбай і доўгімі нагамі. Памерамі параўнальны зь сярэднім кулёнам (Numenius phaeopus), аднак мае больш ладны целасклад. Даўжыня 36-44 см, размах крылаў 70-82 см, маса 160—500 г., самцы ў сярэднім крыху драбнейшыя самак (у сярэднім 280 і 340 г адпаведна) і маюць больш кароткую дзюбу.
Падвіды
рэдагавацьУ віду 3 падвідаў:
- L. l. islandica
- L. l. limosa
- L. l. melanuroides
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь // Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, 2023 г. Праверана 21 красавіка 2023 г.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |