Старыца
Ста́рыца, старарэ́чча — частка былога рэчышча ракі.
Старыца зазвычай мае серпа- або петлепадобную форму. Як правіла, старыцы ўтвараюцца пры выпростваньні мэандруючага рэчышча, калі ў разводзьдзе або паводку воды, што ідуць па абалоне, здольныя прамыць больш кароткі шлях. Таксама старыцы ўтвараюцца пры дасягненьні мэандруючай ракой поўнай ступені разьвіцьця такім чынам, што суседнія лукавіны злучаюцца адна з адной. Часам старыцы бываюць вытягнутай формы. Такая форма старыц утвараецца пры іншых тыпах рэчашчавых працэсаў, напрыклад, пры абалоннай шматрукаўнасьці.
Пасьля выпрастаньня рака пачынае цекчы па новай (пратоцы), а былое, больш доўгае рэчышча пераўтвараецца ў старыцу. Паступова уваходы ў старыцу заносяцца пяском і ілам. Старыца пэўны час захоўваецца як возера, а пасьля трансфармуецца ў вільготны луг ці балота, альбо высыхае.
Найбольш буйная зь існых працяглы час старыц — Узбой, старое рэчышча Амудар’і, працягласьцю болей за паўтысячы кілямэтраў.
Літаратура
рэдагаваць- Попов И. В. Деформации речных русел и гидротехническое строительство. — Л.: Гидрометеоиздат, 1965. — 328 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтарыца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў