Плянта (Пружанскі раён)
Пля́нта — былы маёнтак у ваколіцах Пружанаў Берасьцейскай вобласьці. Колішняя сядзіба Пуслоўскіх, Казлоўскіх, Заянкоўскіх.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[1]. На пачатку XIX стагодзьдзя выкупленая ў графа Пятра Румянцава-Задунайскага былым маршалкам Слонімскага павету Войцехам Брунанам Пуслоўскім.
У часе паўстаньня 1830—1831 рокаў уласьнік Плянты Тытус Пуслоўскі, сын Войцеха, сфармаваў ва ўласным маёнтку паўстанцкі атрад[2].
Апошнім гаспадаром быў Юзэф Заянкоўскі.
Апісаньне
рэдагавацьМаёнтак разьмяшчаўся між вёскамі Козі Брод, Сасноўка, Прылуччына.
У сядзібна-паркавы ансамбль уваходзілі сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, пэйзажны парк і сажалка. Сядзібны дом пабудаваны ў другой палове XIX стагодзьдзя; драўляны, аднапавярховы, прастакутны ў пляне. Плошча парку складала каля 6 га.
Сучасны стан
рэдагавацьУ паваенны час сядзіба была разабраная і перавезеная ў вёску Чахец[3] (паводле іншых зьвестак — у Пружаны[4]). На яе месцы часткова засаджаны хвойнік і бярозавік, частка тэрыторыі заараная. З гаспадарчых пабудоваў ацалеў толькі мураваны склеп.
Ад парку засталіся рэшткі ліпавай алеі, дубовай альтанкі, грабавы і бярозавы гаі, плянтацыя дэкаратыўнага хмызьняку, адзінкавыя дрэвы пладовага саду. Каналы і сажалка моцна зарослыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 456
- ^ Shef (9 чэрвеня 2004) Год 1831-шы і 1833-ці. Слонимский городской портал. Праверана 30 студзеня 2012 г.
- ^ усадьба Заянковских «Плянта Козебродская» (рас.) «Глобус Беларусі». TUT.BY (5 сьнежня 2011). Праверана 30 студзеня 2012 г.
- ^ усадьба Козловских «Плянта Козловская» (рас.) «Глобус Беларусі». TUT.BY (5 сьнежня 2011). Праверана 30 студзеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Несцярчук Леанід Міхайлавіч. Плянта Казябродская // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X-XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Мн.: БелТА, 2002. — С. 334. — ISBN 985-6302-37-4