Па́вал Мака́равіч Гутко́ўскі (25 студзеня 1893, в. Забелы, Слуцкі павет, Менская губэрня — 13 кастрычніка 1962) — графік, брат Мікалая Гуткоўскага.

Паэт Міхась Чарот у адпачынку. Шарж Паўла Гуткоўскага. 1924 г.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гуткоўскі.

Зь сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава ў Менску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917—1919 у Чырвонай арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Менскім мастацкім камбінаце. У часе Другой сусьветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 5 жніўня 1944 у Менску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3 сакавіка 1945 за «супрацоўніцтва зь нямецкімі ўладамі ў пэрыяд акупацыі» да 10 гадоў выпраўленча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасьці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлягераў. Вызвалены 20 чэрвеня 1954. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3 сьнежня 1956. Аўтар карцін «Беларускія сяляне», «Сыты галоднага не разумее» і інш.

Літаратура рэдагаваць