Кумыкі
Кумы́кі (саманазва: па-кумыцку: Къумукълар) — народ, адзін з карэнных народаў Дагестана, які жыве таксама ў Паўночнай Асеціі ў Маздоцкім раёне, у Чачэніі ў Грозьненскім і Гудэрмэскім раёнах.
У Расеі цяпер жыве 503,1 тысячы ў 2010 годзе, зь іх у Дагестане 431,7 тыс. чалавек.
Лічэбнасьць і расьсяленьне
рэдагавацьКумыкі — другі па колькасьці пасьля азэрбайджанцаў цюрскі народ на Каўказе. Пры гэтым кумыкі самы вялікі цюрскі народ на паўночным Каўказе. У Дагестане кумыкі трэці па колькасьці народ пасьля аварцаў і лязьгінаў.
Лічэбнасьць у Расеі
рэдагавацьЧастка Расеі | ||
---|---|---|
Лічэбнасьць | Лічэбнасьць | |
Дагестан | 365 804[2] | 431 736 |
Цюменская вобласьць | 12 343[3] | 18 668 |
9 554[4] | 13 849 | |
2 613[5] | 4 466 | |
Паўночная Асэтыя | 12 659[6] | 16 092 |
Чачэнія | 8 883[7] | 12 221 |
Стаўрапольскі край | 5 744[8] | 5 639 |
Масква | 1 615[9] | 2 351 |
Маскоўская вобласьць | 818[10] | 1 622 |
Астраханская вобласьць | 1 356[11] | 1 558 |
Растоўская вобласьць | 1 341[12] | 1 511 |
Валгаградзкая вобласьць | 895[13] | 1 018 |
зазначаны часткі Расеі зь лічэбнасьцю больш за 1000 чалавек |
Землі
рэдагавацьПаходжаньне назвы «кумык» («къумукъ») да канца невядома. Большасьць пагаджаецца, што назва паходзіць ад палавецкага кімакі або ад іншай назвы — «куман». Да пачатку дваццатага стагодзьдзя кумыкамі называлі саміх кумыкаў яшчэ й лакцаў (жыхароў горнай часткі Дагестану.).
У іншых народах кумыкі называюцца: па-азэрбайджанску — qumuqlar (гумуглар), па-чачэнску — гІумки (гумки).
Мова
рэдагавацьКумыкі размаўляюць на кумыцкай мове, якая належыць да цюрскіх моваў і блізкая да татарскай, турэцкай і азэрбайджанскай моваў.
Сярод гаворак кумыцкай мовы выдзяляюць: кайтаскую, церскую, буйнацкую, хасаўюрцкую. Пісьменнасьць да 1929 году была на аснове арабскіх літар. Зараз на аснове кірыліцы.
Вера
рэдагавацьСярод кумыкаў распаўсюджаны іслам. Пры СССР распаўсюдзіўся атэізм, які й зараз мае сваіх прыхільнікаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Всероссийская перепись населения 2010 года. Официальные итоги с расширенными перечнями по национальному составу населения и по регионам.: см.
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Респ. Дагестан
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Тюменская область
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — ХМАО
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Ямало-Ненецкий автономный округ
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Респ. Северная Осетия-Алания
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Чеченская Республика
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Ставропольский край
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — г. Москва
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Московская область
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Астраханская область
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Ростоская область область
- ^ Демоскоп Weekly — Всероссийская перепись населения 2002 года. Национальный состав населения по регионам России — Волгоградская область