Манастыршчанскі раён

Манасты́ршчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Манастыршчына.

Манастыршчанскі раён
Монастырщинский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Манастыршчына
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 12 468
Плошча 1513,75 км²
Месцазнаходжаньне Манастыршчанскага раёну
Манастыршчанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48148
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 1513,75 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным захадзе з Красьнянскім, на паўночным усходзе з Смаленскім, на ўсходзе з Пачынкаўскім, на паўднёвым усходзе з Хаславіцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На паўднёвым захадзе і захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца на Смаленска-Красьнянскім узвышшы. Водападзел ракі Дняпро і Сажа. Паўднёвая частка раёну ў Сожаўскай нізіне. Асноўная рака — Віхра.

На падвышаных, добра дрэнажаваных водападзельных дзялянках пераважаюць дзярнова-сярэднепадзолістыя глебы на лёсападобных суглінках і марэне. У паніжэньнях рэльефу звычайныя дзярнова-сільнападзолістыя забалочаныя і дзярновыя забалочаныя, у далінах рэчак — абалонавыя глебы. Лясы займаюць 11,1 % тэрыторыі.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1929 годзе паўстаў Манастыршчанскі раён з цэнтрам у Манастыршчыне.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва на 2007 год — 12 468 чал., у тым ліку сельскага 8236 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Мягновічы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Манастыршчанскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў