Пары Сэн-Жэрмэн Парыж

францускі футбольны клюб з Парыжу
(Перанакіравана з «Пары Сэн-Жэрмэн»)

«Пары Сэн-Жэрмэн» (па-француску: Paris Saint-Germain) — францускі футбольны клюб з гораду Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. 12-разовы чэмпіён Францыі, 15-разовы ўладальнік Кубка Францыі, васьміразовы ўладальнік Кубка францускай лігі і васьміразовы ўладальнік Супэркубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).

Пары Сэн-Жэрмэн
Поўная назва Paris Saint-Germain Football Club
Заснаваны 12 жніўня 1970
Горад Парыж, Францыя
Стадыён Парк-дэ-Прэнс
Умяшчальнасьць: 47 929
Прэзыдэнт Насэр аль-Хэлайфі[d]
Кіраўнік Qatar Sports Investments[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
psg.fr (фр.)​ (анг.)

У 1991 годзе клюб быў набыты каналам францускага тэлебачаньня — Canal+, але з прычыны аддзяленьня спартовага падразьдзяленьня, у 2006 годзе «ПСЖ» быў набыты двума інвэстыцыйнымі фондамі: «Калонія Кэпітал» з ЗША, «Батлер Капіталь» з Францыі й амэрыканскім банкам — «Морган Стэнлі». 30 чэрвеня 2009 году «Калонія Капітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» й стаў акцыянэрам, які валодае большай часткай акцыяў.

31 траўня 2011 году фонд «Катар Спорт Інвэстмэнтс» выкупіў 70% акцыяў «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгоду весьці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманьне ўхваленьня дзейнага прэзыдэнта Францыі.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя гады

рэдагаваць

Крыза сталічнага футболу ў Францыі прывяла гарадзкія ўлады й шэраг уплывовых энтузіястаў да думкі аб стварэньні новага футбольнага клюбу ў Парыжы, на зьмену некалі прыстойным камандам «Расінг» і «Стад Франсэ». Лёсавызначальнае рашэньне было прынята 20 траўня 1970 году, і ўжо 12 жніўня таго ж году адбылося зьліцьцё адмыслова створанага клюбу «Парыж» з камандай «Стад Сэн-Жэрмэн» (франц. Stade Saint-Germain) з прыгараду Парыжу. «Стад Сэн-Жэрмэн», які існаваў з 1904 году, у той год выйшаў з трэцяга францускага дывізіёну ў другі. Новы футбольны клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» узначалілі Гі Крэсан і П’ер-Эт’ен Гюё. Па выніках сэзону 1970—1971 гадоў «ПСЖ» зь першай жа спробы выйшаў у найвышэйшы дывізіён разам з «Манака» і «Лілем». Аднак справы ў эліце ў «Пары Сэн-Жэрмэн» пайшлі не зусім удала. У сэзоне 1971—1972 гадоў клюб заняў 16 месца, прычым да канца сэзону рушыла ўсьлед фінансавая крыза й зьвязаныя зь ёй рознагалосьсі ў кіраўніцтве, якія прывялі да хуткага падзелу клюбу на «Парыж» і «Пары Сэн-Жэрмэн». Вось толькі «Парыж» застаўся ў найвышэйшым дывізіёне, а «ПСЖ» стаў аматарскай камандай, і быў адпраўлены назад у трэці дывізіён. Ізноў клюб адразу падняўся вышэй, а ў наступным сэзоне 1973—1974 гадоў дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Францыі, паралельна выканаўшы асноўную задачу: ПСЖ вярнуўся ў эліту й больш яе ніколі не пакідае. Хоць у далейшым тройчы паўставала сытуацыя пагрозы вылету.

Клюб паступова набіраў магутнасьць. Аднак правальваліся спробы па запрашэньні вядомых футбалістаў. Так Пэле не гарэў жаданьнем гуляць за эўрапейскі клюб, «Барсэлёна» не адпусьціла ў Парыж Ёгана Кройфа, а асабісты фінансавы апэтыт Франца Бэкенбаўэра астудзіў цікавасьць да яго з боку парыскага кіраўніцтва. Пэрыяд запомніўся зьяўленьнем у камандзе шэрагу па-сапраўднаму гістарычных для клюбу гульцоў. У 1974 годзе з «Сэдану» быў набыты альжырэц Мустафа Далеб, які правёў у клюбе наступныя дзесяць гадоў, і такім жа стажам зь ім можа пацягацца толькі выхаванец клюбу Эрык Рэно. З 1975 году на поле зьяўляецца выхаванец клюбу, абаронца Жан-Марк Піляржэ, чый лёс будзе зьвязаны з роднай камандай рэкордныя чатырнацаць гадоў — да 1989 году. Вэтэран «Бэнфікі» партугалец Умбэрту Каэлью правёў у складзе парыжанаў два сэзоны, пакуль яго не зьмяніў у 1977 годзе такі ж вопытны гулец апорнай зоны «Сэнт-Эт’ену» Жан-Мішэль Лярке. Тады ж, у 1977 годзе, з «Рэймсу» быў набыты аргентынскі нападнік Карляс Арманда Б’янкі. Паўфінал Кубка Францыі 1975 году парыжане прайгралі. Нічога больш прыкметнага ў пляне спартовых дасягненьняў зь імі на той момант ня здарылася. Скандал з падвойнымі квіткамі на стадыён сканчаецца пакараньнем у двухгадовую забарону на ўдзел у эўрапейскіх кубкавых турнірах, і вымушанай зьменай уладальніка прэзыдэнцкага крэсла. Даніель Эштэр сышоў у адстаўку, і са студзеня 1978 году «Пары Сэн-Жэрмэн» на цэлых 13 гадоў узначаліў Франсіс Барэльлі.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Уладальнікі Кубка Францыі: 15
    • 1982, 1983, 1993, 1995, 1998, 2004, 2006, 2010, 2015, 2016,
    • 2017, 2018, 2020, 2021, 2024
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Джанлюіджы Данарума 1999
2   Аб Ашраф Гакімі 1998
3   Аб Прэснэль Кімпэмбэ 1995
5   Аб Маркіньюс (капітан) 1994
8   ПА Фабіян Руіс 1996
9   Нап Гансалу Рамуш 2001
10   Нап Усман Дэмбэле 1997
11   Нап Марка Асэнсіё 1996
14   Нап Дэзырэ Дуэ 2005
17   ПА Вітар Фэрэйра 2000
19   ПА Лі Ган-Ін 2001
21   Аб Люкас Эрнандэс 1996
23   Нап Рандаль Калё 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   ПА Сэні Маюлю 2006
25   Аб Нуну Мэндыш 2002
29   Нап Брадлі Баркаля 2002
33   ПА Варэн Заір-Эмры 2006
35   Аб Лукас Бэралду 2003
37   Аб Мілан Шкрыняр 1995
39   Бр Мацьвей Сафонаў 1999
42   Аб Ярам Заг 2006
44   ПА Айман Кары 2004
49   Нап Ібраім Мбай 2008
51   Аб Вільям Пача 2001
80   Бр Арнаў Тэнас 2001
87   ПА Жуан Нэвіш 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць


  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/583