Павал Часноўскі

беларускі футбаліст
(Перанакіравана з «Павел Часноўскі»)

Павал Часноўскі (нарадзіўся 4 сакавіка 1986 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі брамніка.

Павал Часноўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1986 (38 гадоў)
Менск, БССР
Рост 193 см
Вага 88 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2007—2009
2009—2010
2010
2011
2012—2015
2016
2017
2018—2021
МТЗ-РІПА
Віцебск
Вэнтсьпілс
Транзыт (арэнда)
БАТЭ
Тарпэда-БелАЗ
Гарадзея
Менск
Шахцёр Салігорск
0 (0)
43 (0)
5 (0)
4 (0)
4 (0)
81 (0)
30 (0)
29 (0)
15 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Першым клюбам гульца зьяўляецца менская «Зьмена», першым трэнэрам — С. Кашкан[2]. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ й менскага МТЗ-РІПА. У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі дэбютаваў у 2007 годзе, гуляючы за «Віцебск» годзе, дзе стаў асноўным брамнікам. У сярэдзіне сэзону 2009 году зьехаў у латвійскі клюб «Вэнтсьпілс», за які выступаў у групавым раўндзе Лігі Эўропы, дзе правёў дзьве выязныя гульні супраць нямецкай «Гэрты» (1:1) і нідэрлядзкага «Гээрэнвээну» (0:5), у якіх прапусьціў агулам 6 мячоў. Некаторы час правёў у арэндзе ў латвійскім клюбе «Транзыт». Пасьля заканчэньня кантракту з «Вэнтсьпілам» Павал пакінуў Латвію, не зважаючы на тое, што вэнтсьпілскі клюб выказаў жаданьне да падаўжэньня супрацоўніцтва зь беларускім брамнікам[3]. Павал матываваў сваё рашэньне наяўнасьцю вялікай колькасьці легіянэраў у камандзе зь дзейным лімітам на замежнікаў у матчах чэмпіянату Латвіі ў 5 гульцоў, нявызначанай палітыкай клюбу й слабым узроўнем клюбнага футболу Латвіі[3]. Адразу пасьля сканчэньня кантракту цікавасьць да Часноўскага пачалі праяўляць клюбы з Польшчы, Кіпру й Ізраілю[3]. У канцы траўня 2011 году Павал далучыўся да табару БАТЭ, разам зь якім браў удзел у матчах Лігі чэмпіёнаў, аднак, на поле гэтак ніводнага разу не зьявіўся, правёўшы толькі чатыры матчы ў клюбе, падчас выступаў асноўнага брамніка каманды Аляксандара Гутара на моладзевым чэмпіянаце Эўропы. Да таго ж доўгі час гулец не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2012 году Павал стаў гульцом «Тарпэда-БелАЗ», дзе яму было даверана месца асноўнага брамніка клюбу. На пачатку сэзону 2013 году стартаваў трохматчавай «сухой» сэрыяй, якая аднак скончылася ў чацьвертым туры ў гульні супраць салігорскага «Шахцёру»[4]. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Гарадзея»[5]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[6]. У лютым 2018 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Павал гуляў за юнацкія й моладзевыя каманды зборнай Беларусі. У 2010 годзе атрымаў выклік у склад нацыянальнай каманды, але гэтак не дэбютаваў у матчых зборных.

Дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 25 –28
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 30 –39
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 29 –39
Шахцёр Салігорск 2018 Найвышэйшая ліга 2 –1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць