Павал Сапега (памёр у 1580)
Павал Сапега (да 1546—1580) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян кіеўскі (з 1566).
![]() Павал Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1545 |
Памёр | сьнежань 1580 або 30 лістапада 1579 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Іван Сапега Ганна з Сангушкаў |
Жонка | Ганна з Хадкевічаў |
Дзеці | Ян Пётар, Павал, Соф'я, Альжбета, Ганна |
БіяграфіяРэдагаваць
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.
З 1560 валодаў памежнай фартэцыяй Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) атрымаў урад кашталяна кіеўскага.
Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводзтва Каралеўствам Польскім зрабіўся сэнатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 яшчэ да сьмерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста праводзіў перамовы з францускімі пасламі датычна вяртаньня Літве Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводзтваў у выпадку абраньня на сталец Генрыка Валезы.
Удзельнічаў у плянаваньні вайны з царом маскоўскім Іванам Жахлівым у красавіку 1580. Памёр у пачатку сьнежня 1580.
Меў зьвязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Лейпунах.
Ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (шлюб да 1562), зь якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 26.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.