Орт (па-нямецку: Ort — чвэрць) — срэбная манэта наміналам ў ¼ (16 ст. — 17 ст.), 1/5 і 1/8 (18 ст.) талера. Манэта бітая напачатку на землях сучаснай Нямеччыны (Брандэнбург, Прусія) і называная ортсталер, а потым распаўсюджаная ў Даніі, Нарвэгіі.

Літоўскі орт 1664 году

Рэч Паспалітая

рэдагаваць

У Рэчы Паспалітай першыя орты былі выбіты ў 1608 годзе ў Гданьск на гарадской мынцы. Такім чынам Гданьск хацеў забясьпечыць сябе якаснай валютай дзеля разьлікаў з Эўропай. На авэрсе — выява караля, на рэвэрсе — герб гораду. Вага 6,80 грамаў, пасьля зьмяншалася.

Дзяржаўнае біцьцё каронных ортаў пачалося толькі ў 1618 годзе ў Быдгашчы. На каронных ортах на авэрсе выява караля, на рэвэрсе — дзяржаўны герб Рэчы Паспалітай. Пад час панаваньня Аўгуста III орт прыраўнялі да тымфу, пасьля чаго той перастаў існаваць як асобны намінал. Апошні орт Рэчы Паспалітай быў выбіты ў 1766 годзе.

У Вялікім Княстве Літоўскім орты біліся толькі адзін год — у 1664 годзе на мынцы Вільні. На авэрсе выява тагачаснага караля Яна Казімера, на рэвэрсе — Пагоня і лічба 18 (18 грошаў).

Месцы біцьця

рэдагаваць

Мынцы ВКЛ

рэдагаваць
  • Вільня — 1664 (на рэвэрсе літоўскага орту выбітая Пагоня замест гербу РП)

Дзяржаўныя каронныя мынцы

рэдагаваць

Мескія мынцы

рэдагаваць