Олі Ўоткінз

ангельскі футбаліст

Олівэр Джордж Артур Ўоткінз (па-ангельску: Oliver George Arthur Watkins; нар. 30 сьнежня 1995 году) — ангельскі футбаліст, нападнік «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Олі Ўоткінз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сьнежня 1995(1995-12-30)[1] (28 гадоў)
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Астан Віла
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017
2014—2015
2017—2020
2020—
Экзэтэр Сіці
Ўэстан (арэнда)
Брэнтфард
Астан Віла
71 (23)
0 (0)
135 (46)
146 (59)
Зборныя
2021— Ангельшчына 14 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Ўоткінз ёсьць выхаванцам акадэміі «Эксэтэр Сіці». У складзе каманды і дэбютаваў у Другой лізе ў матчы сэзону 2013—2014 гадоў супраць «Гартэлпул Юнайтэду». 8 сьнежня 2014 году паданік на час арэнды далучыўся да нялігавага клюбу «Ўэстан-сьюпэр-Мэр», дзе цягам апошняй часткі сэзону здолеў улучыць 10 галоў за 24 матчы. Па вяртаньні з арэнды Ўоткінзу было цяжка змагацца за месца ў складзе, у выніку чаго свой першы матч сэзону згуляў у канцы кастрычніка, а ў пачатковым складзе першы раз зьявіўся 6 сьнежня на дэванскім дэрбі супраць клюбу «Плімут Аргайл». Да сакавіка 2016 году гулец, нарэшце, здабыў месца ў першай адзінаццатцы. Наступны сэзон футбаліст быў адным з ключавых.

18 ліпеня 2017 году Ўоткінз далучыўся да клуба з Чэмпіёншыпу «Брэнтфарду» паводле працоўнай угоды на чатыры гады[2]. Паводле чутак за гэтае падпісаньне брэнтфардцы выклалі блізу 1,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[3]. Свой першы гол у новай камандзе нападнік забіў 8 жніўня падчас іх матчу першага раўнду Кубка лігі супраць «Ўімбэлдану». Праз два гады Ўоткінз склаў новы кантракт з клюбам, які меўся доўжыцца чатыры гады[4].

9 верасьня 2020 году Ўоткінз далучыўся да клюбу Прэм’ер-лігі «Астан Вілы», склаўшы пяцігадовы кантракт[5]. Бірмінггэмцы выдаткавалі 28 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[6]. «Эксэтэр Сіці» зарабіў на гэтым трансфэры 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў ды яшчэ 750 тысячаў фунтаў[7]. 15 верасьня згуляў у кашулі новага клюбу ў матчы Кубка лігі, а праз шэсьць дзён запачаткаваў выступы ў найвышэйшай лізе Ангельшчыны ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэду». 4 кастрычніка гулец тройчы ўлучыў мячы ў браму «Лівэрпулу» ў хатнім пераможным матчы, які скончыўся зь лікам 7:2. 25 лютага 2023 году Ўоткінз забіў гол у сваім пятым запар матчы Прэм’ер-лігі, стаўшы першым гульцом «Астан Вілы», які здолеў дасягнуць такога паказьніка[8]. Сэзон 2023—2024 гадоў ангелец скончыў з 19 галамі ў Прэм’ер-лізе на сваім рахунку.

Міжнародная

рэдагаваць

18 сакавіка 2021 году Ўоткінз быў уключаны ў склад зборнай Ангельшчыны Гарэтам Саўтгейтам на адборачныя матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборных Сан-Марына, Альбаніі і Польшчы[9]. 25 сакавіка нападнік дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць зборнай Сан-Марына на Ўэмблі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць