Цэнтральны нападнік (хакей)
амплюа ў хакеі з шайбай
Цэнтра́льны напа́днік у хакеі — атакуючы гулец, асноўнай гульнявой зонай якога на пляцоўцы зьяўляецца сярэдняя, паміж абодвума краямі. Цэнтральныя нападнікі маюць больш гнуткія пазыцыі і кантралююць большую плошчу, чым любыя іншыя гульцы. Звычайна яны хуткія, дужыя, каб мець магчымасьць спыняць суперніка ў ягонай зоне. Для цэнтральных нападнікаў больш істотна пасаваць, чым забіваць галы, хоць ёсьць і выключэньні. Таксама ім неабходна мець выключнае «бачаньне льду», інтэлект і стваральнасьць. Яны таксама зьяўляюцца арыентаванымі на абарону.