Заходнегерманскія мовы

Захо́днегерма́нскія мовы — група моваў у складзе германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая зьяўляецца найбольшай паводле колькасьці носьбітаў з усіх трох групаў у складзе германскае галіны. Найвядомейшыя мовы групы — ангельская, нямецкая, галяндзкая мовы, мовы афрыкаанс ды ідыш, а таксама фрыскія мовы. Разам з паўночнай і поўнасьцю вымерлай усходняй групамі складае германскую галіну моваў.

Заходнегерманская група
Народнасьць заходнія германскія народы
Арэал першапачаткова — рэгіёны між Райнам, Альпамі, Эльбай і Паўночным морам;
цяпер — увесь сьвет
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Склад
ISO 639-5: gmw

Заходнегерманскія мовы на мапе Эўропы (зялёным, жоўтым, аранжавым)

Гісторыя

рэдагаваць

Паходжаньне, асноўныя рысы

рэдагаваць

Групу германскіх моваў прынята традыцыйна падзяляць на тры падгрупы: паўночную, заходнюю і ўсходнюю[1]. Дакладныя адносіны германскіх моваў цяжка вызначыць ужо з пэрыяду іх фіксацыі рунічнымі надпісамі, з-за чаго асобныя ідыёмы ў складзе германскіх моваў цяжка паддаюцца ўнутранай клясыфікацыі. На думку некаторых лінгвістаў, германскія мовы заставілся ўзаемназразумелымі на працягу ўсяго Вялікага перасяленьня народаў, аднак іншыя лінгвісты сьцьвярджаюць, што ўжо ў ІІІ ст. н.э. носьбіты такіх заходнегерманскіх ідыёмаў як старажытнафранская й гоцкая мовы, ня мелі магчымасьці вольнага кантактаваньня паміж сабою.

Дыялекты, у якіх зь цягам часу ўтварыліся ўласьцівыя заходнегерманскім мовам рысы, пачалі вылучацца з прагерманскае мовы ў пэрыяд Ястарфскай культуры, то бок у I ст. да н.э.

Мовы заходнегерманскае групы характарызуюцца шэрагам агульных фаналягічных, марфалягічных, лексычных інавацыяў і, адначасова, наяўнасьцю некаторых архаізмаў, якія страчаныя ў паўночных і ўсходніх германскіх мовах. Серад прыкладаў асноўных заходнегерманскіх фаналягічных асаблівасьцяў адзначаюцца[2]:

  • Дэлябіялізацыя ўсіх лябіявэлярных зычных, за выняткам такіх зычных у пазыцыі пачатку слова;
  • Заходнегерманская гемінацыя (падваеньне): падваеньне ўсіх зычных перад /j/ (за выключэньнем /r/);
  • Зьліцьцё [ð], фрыкатыўнага аляфону гуку /d/, зь ім і, адпаведна, пераўтварэньне яго ў [d], ва ўсіх пазыцыях. Пры гэтым два іншых фрыкатывы, [β] ды [ɣ], захоўваюцца;
  • Пераход канчатку другой асобы адзіночнага ліку ў прэтэрыце -t на -ī;
  • Страта /z/ у канцы словаў[3].

Серад фанэтычных архаізмаў у заходнегерманскіх мовах адзначаецца захаваньне г.зв. граматычнага чаргаваньня (Grammatischer Wechsel) у большасьці дзеясловаў, асабліва ў старажытнаверхненямецкай мове.

Серад марфалягічных інавацыяў у заходнегерманскіх мовах адзначаецца разьвіцьцё герундыю. Разам з гэтым, у заходнегерманскіх мовах адзначаецца шэраг марфалягічных архаізмаў, а менавіта:

У галіне лексыкі заходнегерманскія мовы адзначаюцца вялікай колькасьцю агульных лексэмаў-архаізмаў, якія не адсочваюцца ў паўночнагерманскіх або ўсходнегерманскіх, а таксама ўласных нэалягізмаў.

Заходнегерманская протамова

рэдагаваць
 

     Старажытназаходнескандынаўскія дыялекты

     Старажытнаўсходнескандынаўскія дыялекты

     Старажытнагутнійская мова

     іншыя германскія мовы

На цяперашні час толькі невялікая колькасьць дасьледчыкаў сумняваецца ў паходжаньні заходнегерманскіх моваў ад агульнага продку, прагерманскае мовы. Большасьць лінгвістаў лічыць, што пасьля аддзяленьня ўсходнегерманскіх моваў, што звычайна датуецца І-ІІ стст да н.э., астатнія тагачасныя германскія ідыёмы, умоўна вядомыя пад агульным тэрмінам паўночназаходнегерманскія, на той момант падзяліліся на чатыры асноўныя дыяекты[6]: паўночнагерманскі (продак паўночнагерманскіх моваў) і тры групы дыялектаў, умоўна вядомыя заходнегерманскія:

  • Паўночнаморскі германскі (інгвэонскі, продак моваў англа-фрыскай галіны і ніжненямецкай мовы);
  • Вэзэр-райнскі германскі (іствэонскі; продак старажытнафранскае мовы, ад якой, у сваю чаргу, паходзяць ніжнефранконскія мовы й некаторыя дыялекты старажытнаверхненямецкай мовы);
  • Эльбска-германскі (ірмінонскі; продак старажытнасаконскай мовы і некаторых дыялектаў старажытнаверхненямецкай мовы, а таксама, верагодна, мёртвай лянгабардзкай мовы).

Наяўнасьць зьвестак пра гэтыя дыялекты рэзка адрозьніваецца: так, калі дзякуючы сьведчаньням даччыных стараангельскай і старажытнафрыскай моваў існуе набор зьвестак пра паўночнаморскія дыялекты, то аднак амаль нічога не вядома пра вэзэр-райнскія й эльбскія дыялекты. Тым ня менш, абодва апошнія тэрміны зьяўляюцца толькі ўмоўнымі, бо былі створаныя не для апісаньня моўных рысаў, а для характарызаваньня групы археалягічных знаходак; толькі пазьней гэтыя тэрміны сталі ўмоўна прымяняцца да прынятых дыялектных адрозьненьняў у рэгіёнах, адкуль узялі назвы гэтыя тэрміны. Да сёньняшняга дня знойдзеная толькі невялікая колькасьць рунічных надпісаў пэрыяду Вялікага перасяленьня народаў. Гэтыя надпісы часта зьяўляюцца неразборлівымі, аднаслоўнымі альбо зьмяшчаюць уласныя імёны, што не дазваляе выявіць дакладныя лінгвістычныя рысы вэзэр-райнскай і эльбскай дыялектных групаў.

Доказамі адасабленьня ўсходнегерманскіх дыялектаў яшчэ да падзелу паўночнагерманскіх і заходнегерманскіх зьяўляецца наяўнасьць некаторых агульных фанэтычных рысаў у заходнегерманскіх і паўночнагерманскіх[2]:

  • Паніжэньне прагерманскага ē (/ɛː/, таксама запісвалая як ǣ) да ā[7];
  • Разьвіцьцё ўмляўту;
  • Пераход /z/ у /r/;
  • Разьвіцьцё ўказальных займеньнікаў у словы накшталт ангельскага this.

Гэты пункт гледжаньня высоўвае тэорыю, што ўласьцівасьці, якія адрозьніваюць заходнегерманскія ад паўночнагерманскіх, маглі быць перанятыя ад іншых германскіх моваў, але не дайсьці да паўночнагерманскіх або дайсьці да іх значна пазьней. Напрыклад, заходнегерманскі ратацызм (то бок, пераход /z/ у /r/, гл. вышэй) быў поўнасьцю завершаны ў заходнегерманскіх ужо ў тыя часы, калі паўночнагерманскія мовы яшчэ відавочна адрозьнівалі гэтыя дзьве фанэмы на пісьме. На карысьць падобнай тэорыі таксама сьведчыць і ранейшы ў заходнегерманскіх мовах пераход ē у ā: у той час як гэты гук быў спачатку зьніжаны ў ā і потым скарочаны, у паўночнагерманскіх ён спачатку скараціўся і толькі потым перайшоў у іншы (зьліўся з i). Тым ня менш, існуе шэраг архаізмаў, прысутных у заходнегерманскіх, якія пры гэтым не падзяляюць гоцкая й старажытнаскандынаўская (таксама належыць да паўночнагерманскіх) мовы. Нягледзячы на гэта, існуюць прыхільнікі існаваньня празаходнегерманскай мовы, якія аргумэнтуюць яе існаваньне патрэбай наяўнасьці агульнага аб'яднаньня і тым, што некаторыя архаізмы ня могуць быць растлумачаныя як страчаныя ў паўночна- і ўсходнегерманскіх мовах.

Рэканструкцыі протамовы

рэдагаваць

Некаторыя лінгвісты, такія як Г. Ф. Нільсэн, Г. Клінгешміт і К. Г. Матаўш публікавалі рэканструкцыі празаходнегерманскіх марфалягічных парадыгмаў, некаторыя аўтары наогул ставілі спробы па рэканструкцыі празаходнегерманскіх марфалягічных формаў або лексэмаў. У 2013 першая ўсеабдымная рэканструкцыя празаходнегерманскай мовы была апублікаваная нямецкім індаэўрапэістам Вольфрамам Ойлерам[8].

Датыроўка раньніх формаў

рэдагаваць

Нягледзячы на тое, што існаваньне празаходнегерманскай мовы зьяўляецца дыскусійным, дакладна ўсталяваны пэрыяд яе верагоднага існаваньня. Да ІІІ ст. да н.э. мовы рунічных надпісаў Скандынавіі і поўначы Нямеччыны зьяўляюцца падобнымі ў такой ступені, што прапаўночнагерманскія дыялекты і заходнія дыялекты поўдня таго часу лічацца яшчэ адзінай мовай (умоўна вядомая як прапаўночназаходнегерманская). У VII ст. н.э. на поўдні сучаснай Нямеччыны і ў Швайцарыі адбылося г.зв. другое перасоўваньне зычных, якое паклала канец адзінству тагачасных заходнегерманскіх дыялектаў. Выказваліся меркаваньні, што да гэтага моманту, мяркуючы па амаль ідэнтычным сынтаксісе, заходнегерманскія дыялекты был ўзаемназразумелымі адзін аднаму[9]. Такім чынам, заходнегерманскія мовы да VII ст. прадстаўлялі зь сябе групу ўзаемназразумелых дыялектаў.

Сярэднявечны пэрыяд

рэдагаваць

У раньнія сярэднявечныя часы адасабленьню заходнегерманскіх моваў спрыялі, з аднаго боку, асобнае астраўное разьвіцьцё раньніх формаў ангельскай мовы і, зь іншага боку, другое перасоўваньне зычных на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.

Перасоўваньне зычных у верхненямецкіх мовах адрозьнівае іх ад іншых заходнегерманскіх. Самыя паўднёвыя нямецкія дыялекты (напрыклад, валіскі, распаўсюджаны на поўдні Швайцарыі) маюць завершанае перасоўваньне, тады як дыялекты поўначы падобныя зьмены не закранулі. З усіх сучасных дыялектаў нямецкай мовы ніжненямецкі дыялект (распаўсюджаны менавіта на поўначы, часам лічыцца асобнай мовай) зьяўляецца найбліжэйшым з усіх нямецкіх дыялектаў да ангельскае мовы.

Унутраная клясыфікацыя

рэдагаваць

Ніжэй прыведзенае спрошчанае дрэва клясыфікацыі заходнегерманскіх моваў.

Падзел між падгрупамі ў складзе заходнегерманскае гурпы рэдка можа быць дакладна вызначаны. Значная частка тых ці іншых ідыёмаў утвараюць адзін з адным дыялектны кантынуўм, існуе ўзаемаразуменьне між прылеглымі дыялектамі.

Параўнаньне рысаў

рэдагаваць

Ніжэй прыведзены пералік некаторых рысаў заходнегерманскіх моваў ды іх наяўнасьць або адсутнасьць у сучасных заходгерманскіх мовах. Некаторыя зь іх уласьцівыя толькі старым мовам і слаба ўласьцівыя сучасным.

Ст.-ангельская Ст.-фрыская Ст.-саксонская Ст.-ніжн.-франская Ст.-сяр.-нямецкая Ст.-верх.-нямецкая
Паляталізацыя вэлярных Так Так Не Не Не Не
Неагубленьне губных галосных
пярэдняга шэрагу
Так Так Не Не Не Не
Страта інтэрвакальнага *-h- Так Так Не Так Не Не
Зьліцьцё множных формаў дзеясловаў Так Так Так Не Не Не
Інгвэонскі закон насавых сьпірантаў Так Так Так Рэдка Не Не
Страта зваротных займеньнікаў Так Так Так Так Не Не
Страта канчатковага *-z
ў аднаскладовых словах
Так Так Так Так Не Не
Манафтангізацыя *ai, *au Так Так Так Звычайна Часткова Часткова
Аглушэньне ў канчатковай пазыцыі Не Не Не Так Не Не
Дыфтангізацыя *ē, *ō Не Не Рэдка Так Так Так
Страта пачатковага *h- перад зычнай Не Не Не Так Так Так
Страта пачатковага *w- перад зычнай Не Не Не Не Так Так
Верхненямецкае другое перасоўваньне зычных Не Не Не Не Часткова Так
  1. ^ Hawkins, John A. Germanic languages / Bernard Comrie. — The World's Major Languages. — Oxford University Press, 1987. — С. 68-76. — ISBN 0-19-520521-9
  2. ^ а б Robinson, Orrin W. Old English and Its Closest Relatives. — Stanford University Press, 1992. — ISBN 0-8047-2221-8
  3. ^ Crist, Sean. An Analysis of *z loss in West Germanic. — Linguistic Society of America, Annual Meeting, 2002.
  4. ^ Meid, Wolfgang. Das germanische Präteritum. — Innsbruck: Institut für Sprachwissenschaft, 1971. — С. 13.
  5. ^ Euler, Wolfram; Badenheuer, Konrad. Sprache und Herkunft der Germanen. — London, Berlin: Inspiration Un Ltd, 2009. — С. 168-171.
  6. ^ Kuhn, Hans. 86 // Zur Gliederung der germanischen Sprachen. — Zur Gliederung der germanischen Sprachen. — 1955-1956 Т. 1-47.
  7. ^ Cercignani, Fausto. 86 // Indo-European ē in Germanic. — Zeitschrift für vergleichende Sprachforschung. — 1972 Т. 1. — С. 104-110.
  8. ^ Wolfram Euler. Das Westgermanische - von der Herausbildung im 3. bis zur Aufgliederung im 7. Jahrhundert - Analyse und Rekonstruktion. — German with English summary. — London, Berlin: 2013. — 244 с. — ISBN 978-3-9812110-7-8
  9. ^ Davis, Graeme. Comparative Syntax of Old English and Old Icelandic: Linguistic, Literary and Historical Implications. — Bern: Peter Lang, 2006. — ISBN 3-03910-270-2

Літаратура

рэдагаваць
  • Adamus, Marian (1962). On the mutual relations between Nordic and other Germanic dialects. Germanica Wratislavensia 7. 115-158.
  • Bammesberger, Alfred (1996). The Preterite of Germanic Strong Verbs in Classes Fore and Five, in „North-Western European Language Evolution“ 27, 33 – 43.
  • Euler, Wolfram (2002/03). Vom Westgermanischen zum Althochdeutschen - Sprachaufgliederung im Dialektkontinuum, in „Klagenfurter Beiträge zur Sprachwissenschaft“, Vol. 28/29, 69-90.
  • Euler, Wolfram (2013) Das Westgermanische - von der Herausbildung im 3. bis zur Aufgliederung im 7. Jahrhundert - Analyse und Rekonstruktion. 244 p., in German with English summary, Verlag Inspiration Un Limited, London/Berlin 2013, ISBN 978-3-9812110-7-8.
  • Friedrich Maurer (1942), Nordgermanen und Alemannen: Studien zur germanischen und frühdeutschen Sprachgeschichte, Stammes- und Volkskunde, Strassburg: Hüneburg.
  • Mottausch, Karl-Heinz (1998). Die reduplizierenden Verben im Nord- und Westgermanischen: Versuch eines Raum-Zeit-Modells, in „North-Western European Language Evolution“ 33, 43 – 91.
  • Nielsen, Hans F. (1981). Old English and the Continental Germanic languages. A Survey of Morphological and Phonological Interrelations. Innsbruck: Institut für Sprachwissenschaft. (2nd edition 1985)
  • Nielsen, Hans Frede. (2000). Ingwäonisch. In Heinrich Beck et al. (eds.), Reallexikon der Germanischen Altertumskunde (2. Auflage), Band 15, 432-439. Berlin: De Gruyter.
  • Ringe, Donald R. (2012). Cladistic principles and linguistic reality: the case of West Germanic. In Philomen Probert and Andreas Willi (eds.), Laws and Rules on Indo-European, 33-42. Oxford.
  • Robinson, Orrin W. (1992). Old English and Its Closest Relatives. A Survey of the Earliest Ger-manic Languages. Stanford University Press.
  • Seebold, Elmar (1998). Die Sprache(n) der Germanen in der Zeit der Völkerwanderung, in E. Koller / H. Laitenberger, „Suevos – Schwaben. Das Königreich der Sueben auf der Iberischen Halbinsel (411–585)“. Tübingen, 11–20.
  • Seebold, Elmar (2006). Westgermanische Sprachen, in „Reallexikon der germanischen Altertumskunde“ 33, 530–536.
  • Stifter, David (2009). The Proto-Germanic shift *ā > ō and early Germanic linguistic contacts, in „Historische Sprachforschung“ 122, 268–283.
  • Stiles, Patrick V. (2004). Place-adverbs and the development of Proto-Germanic long *ē1 in early West Germanic. In Irma Hyvärinen et al. (Hg.), Etymologie, Entlehnungen und Entwicklungen. Mémoires de la Soc. Néophil. de Helsinki 63. Helsinki. 385-396.
  • Stiles, Patrick V. (2013). The Pan-West Germanic Isoglosses and the Subrelationships of West Germanic to Other Branches. In Unity and Diversity in West Germanic, I. Special issue of NOWELE 66:1 (2013), Nielsen, Hans Frede and Patrick V. Stiles (eds.), 5 ff.
  • Voyles, Joseph B. (1992). Early Germanic Grammar: pre-, proto-, and post-Germanic Language. San Diego: Academic Press

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Заходнегерманскія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў