Сіпуха звычайная

(Перанакіравана з «Сіпуха»)

Сіпуха звычайная (Tyto alba) — драпежная птушка сямейства сіпухавых, найбольш распаўсюджаная ў сьвеце птушка з роду сіпух. Сустракаецца практычна на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Антарктыды.

Сіпуха звычайная
Tyto alba close up.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Совападобныя
Сямейства Сіпухавыя
Род Сіпухі
Від Сіпуха звычайная
Бінамінальная намэнклятура
Tyto alba
Арэал
Schleiereule-Tyto alba-World.png
Арэал

Распаўсюджаньне ў БеларусіРэдагаваць

Як аседлая птушка адзначана ў Гарадзенскай, на поўдні Берасьцейскай і Гомелькай вобласьці. Агняздоўваецца ў дуплах старых дрэў у прысадах, гарадзкіх парках, пакінутых пабудовах.