Ньюфаўндлэндзкі францускі дыялект
Ньюфа́ўндлэндзкі францу́скі дыяле́кт, францу́скі дыяле́кт паўвострава Ньюфа́ўндлэнд (па-француску: Français terre-neuvien) — дыялект (рэгіянальны варыянт) францускае мовы, на якім размаўляюць на паўвостраве Пор-о-Пор (частка г.зв. «Францускага Берагу»), выспа Ньюфаўндлэнд.
Ньюфаўндлэндзкі дыялект | |
Français terre-neuvien | |
Ужываецца ў | Канадзе |
---|---|
Рэгіён | паўвостраў Пор-о-Пор (Ньюфаўндлэнд) |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна менш за 500 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Коды мовы |
Франкамоўнае насельніцтва гэтага рэгіёну зьяўляецца ўнікальным для Канады. Карані ягонага паходжаньня прасочваюцца ад рыбакоў кантынэнтальнае Францыі, якія сяліліся ў рэгіёне напрыканцы 1800-х і напачатку 1900-х гадоў; яно не зьвязанае з франка-квэбэкцамі альбо франка-акадыйцамі Прыморскіх правінцыяў. З гэтае прычыны ньюфаўндлэндзкі францускі дыялект найбольш цесна зьвязаны з нарманскім ды брэтонскім варыянтамі францускае мовы суседняга архіпэлягу Сэн-П'ер і Мікелён. За сёньняшнім часам моцныя кантакты з акадыйскім францускім дыялектам і, асабліва, шырокі распаўсюд дзьвюхмоўнасьці з удзелам ньюфаўндлэндзкага ангельскага дыялекту аказваюць значны ўплыў на дыялект, з-за чаго супольнасьць носьбітаў знаходзіцца ў заняпадзе.
Ступень, згодна зь якою лексычныя асаблівасьці ньюфаўндлэндзкае францускае ўтвараюць асобны дыялект, зьяўляецца ў цяперашні час невядомай. Зьяўляецца невядомым лёс дыялекту з нагоды таго, што ён знаходзіцца пад пагрозаю зьнікненьня. Існуе правінцыйная ахоўная арганізацыя Fédération des Francophones de Terre-Neuve et du Labrador, якая прадстаўляе абедзьве франкамоўныя супольнасьці, а менавіта французаў паўвострава ды франка-акадцаў.
Геаграфія
рэдагавацьНа ньюфаўндлэндзкім францускім дыялекце размаўляюць у мясцовасьцях мысу Сэнт-Джорджс, Пэці-Жардэн, Гран-Жардэн, Дэ-Гро, Русо-Руж, Ля-Пуан-а-Лю, Труа-Кэлю, Ля-Грандтэр, Ль'Анс-о-Канард, Мэзон-д'Івэр ды Люрдэ.
Разам з гэтым паблізу, у мясцовасьцях даліны Кодрай і мястэчка Стэфэнвіл існуюць супольнасьці, якія размаўляюць на акадыйскім дыялекце.
Гісторыя
рэдагавацьПаходжаньне
рэдагавацьФранцыя аспрэчвала тэрыторыі выспы Ньюфаўндлэнд з 1662 да 1713 гадоў, пасьля чаго яна саступіла востраў Вялікабрытаніі паводле ўмоваў Утрэхцкае дамовы. Падчас Сямігадовае вайны Францыя (і Гішпанія) вяла барацьбу за кантроль над Ньюфаўндлэндам і каштоўным рыбалоўным промыслам у ягоных навакольлях. Баявыя дзеяньні спыніліся ў 1763 року з замацаваньнем Парыскай дамовай права Францыі на рыбалоўства на заходнім узьбярэжжы рэгіёну. У гэты пэрыяд назіраўся прыток брэтонскіх, нарманскіх і баскіх рыбаловаў у рэгіён, хоць вялікая частка дзейнасьці насіла сэзонны характар, а францускія паселішчы былі забароненыя да канцу 1800-х гадоў. Нягледзячы на незадавальненьне з брытанскага боку, прцягвалася таемнае засяленьне, хоць і без адкрыцьця школаў і асноўных паслуг. У выніку гэтага пісьменнасьць сярод франкафонаў была рэдкай у ХХ стагодзьдзі. У 1904 годзе права ўласнасьці на рэгіён было пераведзенае з боку Францыі на карысьць Калёніі Ньюфаўндлэнд.
У дадатак да францускай эміграцыі з Эўропы, таксама, пачынаючы зь ХІХ стагодзьдзя, ішла калянізацыя з боку франка-акадцаў, якія сяліліся з выспы Кэйп-Брэтан і выспаў Мадлен у мясцовасьцях мысу Сэнт-Джордж, даліны Кодрай і мястэчку Стэфэнвіл, якія набылі назву „l'Anse-aux-Sauvages” (Ль’Анс-о-Саважэ, па-беларуску: «Бухта Дзікуноў»)[1]. Да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя рыбакі з Брэтані, якія размаўлялі на брэтонскай мове ў якасьці роднай, але атрымалыя пры гэтым франкамоўную адукацыю паводле праграмы школаў Жуля Фэры, замацаваліся на тэрыторыі паўвыспы Пор-о-Пор; гэтая прычына, верагодна, магла паслужыць асноўным фактарам узьнікненьня адрозьненьняў між ньюфаўндлэндзкім і акадыйскім дыялектамі францускае мовы[2].
Кантакты з англямоўным насельніцтвам, білінгвізм і асыміляцыя
рэдагавацьКантакты між франка- і англямоўнымі ньюфаўндлэндцамі гістарычна былі абмежаванымі і звычайна мірнымі. У першай палове ХХ стагодзьдзя. Заходняе ўзьбярэжжа Ньюфаўндлэнду было прыкладна раўнамерна разьмеркаванае паміж франка- й англямоўнымі сем'ямі, большасьць у асноўным працавала ў сваіх моўных грамадах. Асноўным выняткам была Каталіцкая Царква, сьвятары якой былі пераважна аднамоўнымі з выкарыстоўваньнем ангельскае мовы. Гэтая зьява спрычыніліся да моцнага заахвочваньня дзьвюхмоўнасьці ў франкамоўнай супольнасьці і, такім чынам, склала падмурак для асыміляцыі.
Са стварэньнем у 1940 року амэрыканскае базы ВПС у Стэфэнвіле пачалося зьніжэньне ўжытку ньюфаўндлэндзкай францускай. Асобы, для якіх ньюфаўндлэндзкая ды акадыйская француская была роднай, і якія жылі ды працавалі ўсё жыцьцё ў адноснай ізаляцыі франкамоўнай супольнасьцю, апынуліся ў эканамічным цэнтры англямоўных амэрыканцаў, канадцаў, брытанцаў і ньюфаўндлэндцаў. Франкамоўныя жыхары станоўча ўспрынялі эканамічныя магчымасьці, узьніклыя з базай, але між тым рэзка ўпала перадача францускае мовы цягам пакаленьняў.
Адсутнасьць франкамоўнай адукацыі і абавязковы характар наведваньня англямоўных школаў усімі дзецьмі, а таксама англямоўнае радыё і тэлебачаньне сталі прычынаю таго, што апошнія пакаленьні сталі ня ў стане авалодаць больш складанай граматыкай і прадмэтамі францускай мовы. Ангельская мова сталася адзінай мовай адукаваных асобаў[3].
Патрыс Брасёр, францускі лінгвіст, зьдзейсьніў значны шэраг візытаў да выспы. У размовах з пажылымі франкамоўнымі ньюфаўндлэндцамі ён выявіў, што франкамоўных дзяцей часта каралі за францускую гутарку ў школе[4]. Шлюбы між франка- ды англямоўнымі каталікамі таксама сталі адным з фактараў, што спрыяюць асыміляцыі; зьмяшаныя шлюбы сталі ўсё больш распаўсюджанымі пачынаючы з 1930-х гадоў[5].
Канфэдэрацыя
рэдагавацьЗ 1949 году, калі Ньюфаўндлэнд стаў правінцыяй Канады, выкарыстаньне францускай на востраве працягвае скарачацца. На думку некаторых, прысутнасьць францускай мовы была праігнараваная абодвума ўрадамі, па аналёгіі (на думку некаторых) з насельніцтвам народу мікмак, праз адсутнасьць (на думку некаторых) афіцыйнае пазыцыі па гэтым пытаньні, але, на думку некаторых, з дэ-факта палітыкай асыміляцыі. У выніку адсутнасьці франкамоўнай адкацыі і рэлігійнага навучаньня на ньюфаўндлэндзкім францускім дыялекце зараз размаўляе толькі невялікая група пажылых жыхароў і дыялект лічыцца выміраючым. Як правіла франка-ньюфаўндлэндцы ў Ньюфаўндлэндзе цяпер карыстаюцца акадыйскім францускім дыялектам, а не ньюфаўндлэндзкім, хоць невялікая колькасьць сем'яў дагэтуль размаўляе на моцна зьмененым гібрыдным дыялекце. Сёньня 15 000 нашчадкаў францускіх пасяленцаў жывуць у правінцыі, існуе рух з мэтай аднаўленьня ньюфаўндлэндзкага дыялекту францускай мовы ў адукацыі ў правінцыі. Тым ня менш, школьнікі ў правінцыі зараз пераходзяць на канадзкі стандарт францускае мовы альбо на яе варыянт з акадыйскім уплывам.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Bibliography
- Profil Port-au-port 2009 (фр.)
- French Presence in Newfoundland
- The Two Traditions: The Art of Storytelling Amongst French Newfoundlanders By Gerald Thomas
- Le français parlé au 21e siècle By Michaël Abecassis, Laure Ayosso, Élodie Vialleton (фр.)
- The Lexical Basis of Grammatical Borrowing. King, Ruth Elizabeth.
- Ballads and Sea-Songs of Newfoundland. Greenleaf, Elizabeth Bristol & Grace Yarrow Mansfield.
- Walking a tightrope: aboriginal people and their representations. David McNab, Ute Lischke.