Новая Вільня
Но́вая Ві́льня (па-летувіску: Naujoji Vilnia) — адміністрацыйны раён Вільні, да 1957 — асобнае места. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы летувіскай сталіцы, на левым беразе ракі Вілейкі.
Новая Вільня | |
Naujoji Vilnia | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Павет | Віленскі |
Раён | Віленскі |
Места | Вільня |
Статус | адміністрацыйны раён |
Уваходзіць у | Вільня |
Дата ўтварэньня | 1957 |
Кіраўнік | Ежы Грыдзюшка |
Насельніцтва (2001) | 32800 |
Плошча | 39,3 км² |
Месцазнаходжаньне Вільні | |
Nowa Wilejka, panorama | Naujoji Vilnia panorama.jpg |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Апісаньне
рэдагавацьНовая Вільня — адна з найвялікшых тэрытарыяльных адзінак Вільні плошчаю амаль 40 км², сумарнай даўжынёй вуліцаў 1200 км, палова зь якіх асфальтаваныя[1]. Забудова пераважна аднапавярховая, даваенная, на ўскраінах пабудаваныя шматпавярховыя дамы. У пераважна вясковай забудове шмат дзе няма асьвятленьня, каналізацыі і вадаправоду.
Сярод іншых тут дзейнічае польская сярэдняя школа імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (больш за 700 вучняў)[2]. У параўнаньні зь іншымі раёнамі Вільні жыхары Новай Вільні бяднейшыя і менш адукаваныя — найвышэйшую адукацыю маюць 12% мяшканцаў (у сярэднім па Вільні — 23,1%)[1].
У часы падзелаў Рэчы Паспалітай у Новай Вільні быў адкрыты псыхіятрычны шпіталь, які цяпер ёсьць найбольшым прадпрыемствам у раёне (колькасьць супрацоўнікаў каля 1000 чалавек). За савецкім часам Новая Вільня была індустрыялізаваная, частка збудаваных у той пэрыяд аб’ектаў цяпер зьнішчаныя. У зьвязку з прыроднымі помнікамі за апошнія 20 гадоў у раён перасялілася шмат жыхароў зь іншых частак Летувы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьНэагатычны касьцёл сьвятога Казімера (1909—1911), крыжападобны ў пляне з трыма нэфамі. Набажэнствы адбываюцца па-польску.
Царква сьвятых Пятра і Паўла (1908), пабудаваная з ініцыятывы жонкі тагачаснага губэрнатара.
Для польскага вайсковага гарнізону ў 30-х роках XX стагодзьдзя пачалося ўзьвядзеньне новага касьцёлу, аднак да вайны ён ня быў скончаны. Кансэкрацыя адбылася толькі ў 2002 року пад іншай назвай — касьцёл Маці Божай Каралевы міру. Набажэнствы таксама ладзяцца па-польску.
Мінуўшчына
рэдагавацьРанейшая назва мясцовасьці — Раканцішкі. У XII стагодзьдзі пабудаваны замак, паводле легенды, зрабіў гэта князь Гольша, заснавальнік славутага вялікалітоўскага роду Гальшанскіх. У XVI стагодзьдзі замак быў грунтоўна перабудаваны ў рэнэсансавым стылі. Па сьмерці ў 1555 року Паўла Гальшанскага, біскупа віленскага, замак перайшоў ва ўласнасьць каралевы Боны, а пасьля трапіў у рукі роду Пацаў. 15 ліпеня 1636 року ў ім Стэфан Пац прымаў караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. У часе вайны з Расеяй у 1655 року замак быў разбураны казакамі, а людабойствы маскоўскім войсках жыхароў Віленшчыны прывялі да спусташэньня і гаспадарчага заняпаду паселішча.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка трапіла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1862 року адкрытая Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, пазьней да Менску, дзякуючы чаму тут паўстаў важны чыгуначны вузел і пачалося хуткае гаспадарча-эканамічнае разьвіцьцё рэгіёну. У 1871—1873 пабудаваны чыгуначны вакзал, а чыгуначнай станцыі ў Раканцішках нададзеная назва Вілейка. У 1905 нададзеныя мескія правы. У 1911 паўстаў нэагатычны касьцёл сьвятога Казімера. 20 кастрычніка 1933 да Новай Вільні далучаныя пяць вёсак з гміны Міцкуны: Ябланаўка, Вербы Польскія, Парубы Гаранскія, Вераб’і Ніжнія і Вераб’і Верхнія.
Па II сусьветнай вайне большасьць польскіх мешканцаў прымусова выселеная ў Польшчу. Дэпартацыі ў Сыбір і Казахстан, якія пачаліся яшчэ пасьля далучэньня Летувы да СССР у 1939, працягваліся да пачатку 1950-х. У памяць гэтага трагічнага эпізоду на чыгуначнай станцыі пастаўлены лякаматыў з паравозам.
У 1957 мястэчка ўвайшло ў склад Вільні.
Насельніцтва
рэдагавацьНовая Вільня — найбольш польскі раён Вільні: 34% жыхароў складаюць палякі (у сярэднім па Вільні 19%), 29,5% летувісы, 20% расейцы (перапіс 2001 року)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Stanisław Tarasiewicz, Wilejka straszy, Kurier Wileński. 17.11.2006.
- ^ Naujienos
- ^ Vilniaus miesto savivaldybės gyventojai ir būstai. С. 38
Літаратура
рэдагаваць- Rakanciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 502
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНовая Вільня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў