Сярэдняя школа імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (Вільня)
Гімна́зія імя́ Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага ў Ві́льні (па-летувіску: Vilniaus Juzefo Ignacijaus Kraševskio vidurinė mokykla, па-польску: Gimnazjum im. Józefa Ignacego Kraszewskiego w Wilnie) — сярэдняя школа з польскай мовай навучаньня. Знаходзіцца ў Вільні (Летува) на вуліцы Rugiagėlių (бел. Валошкавая), 15. Названая ў гонар польскага пісьменьніка Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.
Гімназія імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага | |
Vilniaus Juzefo Ignacijaus Kraševskio vidurinė mokykla | |
Заснаваная | 1954 |
---|---|
Дырэктар | Гелена Юхневіч |
Тып | сярэдняя школа |
Навучэнцаў | 728 |
Адрас | Летува, Вільня, вул. Rugiagėlių, 15 |
Сайт | www.krasevskio.vilnius.lm.lt |
Да II сусьветнае вайны на месцы школы знаходзілася гімназія імя сьв. Казімера. У 1945 року ў Новай Вілейцы (цяпер раён Вільні) была створаная XXVI гімназія з польскай мовай навучаньня, у 1954 пераўтвораная ў сярэднюю школу.
У 1951 року тымчасовая гімназія атрымала новы будынак, пазьней некалькі разоў разбудоўваны. У 1993 року школе нададзенае імя Крашэўскага.
Вядомыя навучэнцы
рэдагаваць- Чэслаў Акінчыц (палітык, юрыст)
- Адам Божабагаты (скончыў даваенную гімназію сьв. Казімера)
- Войцех Божабагаты (скончыў даваенную гімназію сьв. Казімера)
- Славамір Варатынскі (паэт)
Літаратура
рэдагаваць- Irena Kontowt-Okulewiczowa, Anna Krystyna Kalenkiewicz-Mirowicz. Państwowe Gimnazjum im. św. Kazimierza w Nowej Wilejce: wspomnienia Ireny Kontowt-Okulewiczowej, Anny Krystyny Kalenkiewicz-Mirowiczowej. — Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2003. — 184 с. — ISBN 9788387865405
- Wileńska encyklopedia 1939—2005 / Mieczysław Jackiewicz (red.). — Warszawa: 2007. — 703 с. — ISBN 83-89913-95-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (лет.)