Нармандыя
Нарма́ндыя (па-француску: Normandie, па-нармандзку: Normaundie) — гістарычны і адміністрацыйны рэгіён на паўночным захадзе Францыі. Адміністрацыйны рэгіён утвораны 1 студзеня 2016 г.[1] ў адпаведнасьці з тэрытарыяльнай рэформай францускіх рэгіёнаў 2014 году[2] шляхам аб’яднаньня былых рэгіёнаў Верхняя Нармандыя і Ніжняя Нармандыя. Нармандыя вядомая сваімі фэрмамі, яблычнымі плянтацыямі і малочнай прамысловасьцю, у першую чаргу сырамі, такімі як камамбэр, ліваро і пон-ль’Эвэк.
Нармандыя | |
Normandie | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Статус | рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Руан (часова) |
Улучае | Дэпартамэнты: Кальвадос (14) Эр (27) Манш (50) Орн (61) Прыморская Сэна (76) 17 акругаў 131 кантон 2 885 камунаў |
Найбуйнейшыя гарады | Гаўр, Руан, Кан |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 2016 |
Прэзыдэнт савету | Ніколь Клен |
Мовы ва ўжытку | француская (афіцыйная) |
Насельніцтва (2015) | 3 334 657 (9-е месца) |
Шчыльнасьць | 112 чал./км² |
Плошча | 29 906 км² (11-е месца) |
Месцазнаходжаньне Нармандыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны цэнтар (часова) — Руан, найбуйнейшы горад — Гаўр. Насельніцтва 3 334 657 чалавек (2015). Плошча 29 906 км². Рэгіён улучае 5 дэпартамэнтаў, 17 акругаў, 131 кантон і 2 885 камунаў. Асноўныя гарады Кан, Шэрбур-Актэвіль, Эўрэ, Руан, Гаўр, Д’еп.
Гісторыя
рэдагавацьУ 27 годзе да н.э. рымскі імпэратар Актавіян Аўгуст рэарганізаваў гальскія землі, далучыўшы ррэгіёны Калетэ і Вэёкасэ да правінцыі Люгдунская Галія, цэнтрам якой быў горад Люгдунум (сучасны Ліён). Лацінізацыя Нармандыі была дасягнутая з дапамогай звычайных для Рымскай імпэрыі мэтадаў: будаўніцтва рымскіх дарог і актыўнай палітыкі ўрбанізацыі.
Нармандыя як герцагства была створана лідэрам вікінгаў Ролянам (Робэртам Нармандзкім). Назва «Нармандыя» адлюстроўвае паходжаньне Роляна зь вікінгаў, то бок нарманаў.
Нашчадак Роляна Вільгельм Заваёўнік, герцаг нармандзкі, стаў каралём Ангельшчыны ў 1066 годзе ў часы нармандзкіх Заваяваньняў пасьля вырашальнай бітвы пры Гастынгсе. Пасьля заваяваньня краіны рушыла ўсьлед уварваньне нарманаў ва Ўэйлз і Ірляндыю.
З тых часоў Нармандыя неаднаразова зьяўлялася прадметам спрэчак паміж Ангельшчынай і Францыяй.
У 1204 годзе падчас кіраваньня ангельскага караля Іаана Безьзямельнага матэрыковая Нармандыя была заваявана ў Ангельшчыны Францыяй пад камандаваньнем Філіпа II, астраўная ж частка (Нармандзкія астравы) засталася пад кантролем Ангельшчыны. У 1259 годзе кароль краіны Генрых III прызнаў законнасьць уладаньня Францыяй Нармандыяй у адпаведнасьці з Парыскай дамовай. Аднак яго пераемнікі часта спрабавалі аднавіць кантроль над кантынэнтальнай Нармандыяй. Француская Нармандыя была акупаваная падчас Стогадовай вайны ў 1346—1360 гг. і ў 1415—1450 гг.
6 чэрвеня 1944 году амэрыканскія, брытанскія і канадзкія войскі пачалі высадку ў Нармандыі, тым самым адкрыўшы Другі фронт у Эўропе ў Другой сусьветнай вайне.