Шэрбур-ан-Катантэн

(Перанакіравана з «Шэрбур-Актэвіль»)

Шэрбур-ан-Катантэн (па-француску: Cherbourg-en-Cotentin) — горад ў Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Манш у рэгіёне Нармандыя. Насельніцтва складае 80 978 чалавек, паводле дадзеных на 2013 год. Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёну Шэрбур складала 116 517 чалавек. Да 2000 году горад меў назоў Шэрбур, пасьля гэтага быў аб’яднаны з суседнім Актэвілям, атрымаўшы назву Шэрбур-Актэвіль , а 1 студзеня 2016 да іх далучыліся яшчэ чатыры суседнія камуны (Экэрдрэвіль-Энвіль, Ля-Глясэры, Кэркэвіль і Турлявіль), утварыўшы новую камуну — Шэрбур-ан-Катантэн.

Шэрбур-ан-Катантэн
Cherbourg-en-Cotentin
Шэрбур-ан-Катантэн
Blason ville fr CherbourgOcteville (Manche).svg
Герб Шэрбур-ан-Катантэну
Дэпартамэнт: Манш
Рэгіён: Нармандыя
Плошча: 68,54 км²
Насельніцтва: 80 978 (2013)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 50100, 50130
Геаграфічныя каардынаты: 49°38′20″ пн. ш. 1°36′58″ з. д. / 49.63889° пн. ш. 1.61611° з. д. / 49.63889; -1.61611Каардынаты: 49°38′20″ пн. ш. 1°36′58″ з. д. / 49.63889° пн. ш. 1.61611° з. д. / 49.63889; -1.61611
Шэрбур-ан-Катантэн на мапе Францыі
Шэрбур-ан-Катантэн
Шэрбур-ан-Катантэн
Шэрбур-ан-Катантэн
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville-cherbourg.fr/

ГеаграфіяРэдагаваць

Шэрбур разьмешчаны на поўначы паўвостраву Катантэн, на беразе праліву Ля-Манш. Плошча гораду складае 68,54 (у т.л. Шэрбуру — 6,9 км²).

ГісторыяРэдагаваць

У пачатку X стагодзьдзя землі паўвостраву Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёну былі далучаны да Нармандзкага герцагства. Падчас Стогадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж ангельцамі й французамі й шэсьць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.

З 1898 году ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расейскі імпэратар Мікалай II сутрэўся з францускім прэзыдэнтам Арманам Фальерам, дзеля складаньня франка-расейскага зьвязу. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнэр «Тытанік» пасьля адплыцьця з Саўтгэмптана.

У чэрвені 1940 году горад быў захоплены немцкамі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 году з гэтага часу й да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых партоў у Эўропе.

ЭканомікаРэдагаваць

У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудаваньня й сельскагаспадарчага машынабудаваньня, ёсьць вытворчасьць фотаматэрыялаў, адзеньня, мэблі й піва.

Вядомыя ўраджэнцыРэдагаваць

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Шэрбур-ан-Катантэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў