Рэгіёны Францыі
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Францыі 1-га ўзроўню
Рэгіёны Францыі (па-француску: régions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Францыі. Рэгіён уяўляе сабой пэўную тэрыторыю, якая характарызуецца ўласнай культурай ці сацыяльнай ідэнтычнасьцю. Краіна падзеленая на 18 рэгіёнаў, 12 зь іх разьмешчаныя на кантынэнтальнай частцы краіны, яшчэ адзін (выспа Корсыка) - у Міжземным моры, а астатнія — на заморскіх тэрыторыях. Рэгіёны падзяляюцца на дэпартамэнты.
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |