Руан
Руан (па-француску: Rouen, па-нармандзку: Rouen) — горад на поўначы Францыі, сталіца рэгіёну Нармандыя (да 1 студзеня 2016 году — рэгіёну Верхняя Нармандыя) і прэфэктура дэпартамэнту Прыморская Сэна. Цэнтар гістарычнага рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва складала 110 117 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.
Руан | |||||
франц. Rouen | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Нармандыя | ||||
Дэпартамэнт: | Прыморская Сэна | ||||
Кіраўнік: | Нікаля Маер-Расіньёль[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 110 117 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 76000, 76100 | ||||
Нумарны знак: | 76 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°26′38″ пн. ш. 1°6′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д.Каардынаты: 49°26′38″ пн. ш. 1°6′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д. | ||||
Руан на мапе Францыі ![]() ![]() Руан | |||||
![]() | |||||
http://www.rouen.fr |
ГеаграфіяРэдагаваць
Горад разьмешчаны на берагах Сэны. Ставіцца да паўночнай часткі Парыскай аглямэрацыі. Тэрыторыю горада праймаюць прытокі Сэны, у прыватнасьці, рэчкі Абэці, Рабэк і Каі. Да будаўніцтва марской гавані ў Гаўры порт Руана прымаў марскія суды. Стары горад-музэй мае шмат старадаўніх будынкаў выключнай мастацкай каштоўнасьці. Руанскае левабярэжжа было практычна сьцёрта з твару Зямлі падчас Нармандзкай апэрацыі.
ГісторыяРэдагаваць
Руан меркавана быў заснаваны рымлянамі й у антычную эпоху называўся Rotomagus. Першым біскупам горада лічыцца Мэлён Руанскі. Пры Мэравінгах Руан атрымаў статус сталіцы Нэйстрыі.
У 876 годзе Руан быў заваяваны нарманамі й з тых часоў стаў сталіцай Нармандзкага герцагства, нягледзячы на тое, што некаторыя герцагі аддавалі перавагу жыць у Кане). У 1204 годзе ангельска-нармандзкі манарх Ян Безьзямельны быў вымушаны саступіць Нармандыю свайму кузэну Філіпу Аўгусту.
Пасьля пераходу да французаў, асабліва на зыходзе Сярэднявечча, Руан заставаўся адным з самых шчасных гарадоў Францыі і вёў вялікае будаўніцтва. Таксама ён служыў рэлігійнай сталіцай паўночнай Францыі, бо адзіны ў гэтых краях валодаў уласным арцыбіскупам.
ЭканомікаРэдагаваць
У Руане разьмешчаны буйны рачны порт, даступны для марскіх суднаў. У горадзе атрымала разьвіцьцё баваўняная й іншыя галіны тэкстыльнай прамысловасьці.
СлавутасьціРэдагаваць
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.