Эльба (востраў)

востраў у Тырэнскім моры

Э́льба (па-італьянску: Elba, па-лацінску: Ilva) — востраў у Тырэнскім моры, у італьянскім рэгіёне Таскана. Месьціцца за 20 км ад прыбярэжнага места Грасэта.

Эльба
Плошча 223 квадратны кілямэтар
Найвышэйшы пункт 1019 мэтар
Краіна Італія
Вобласьць Ліворна[d]

Эльба ёсьць найбуйнейшым востравам Тасканскага архіпэлягу і трэцім паводле плошчы востравам у Італіі пасьля Сыцыліі і Сардыніі. Плошча вострава складае 223 км². Складзены пераважна з граніту. Берагавая лінія ўтварае шматлікія бухты. Паверхня вострава гарыстая. Галоўны порт — Партафэраё. На тэрыторыі Эльбы і іншых астравоў Тасканскага архіпэлягу — (Гаргоны, Капраі, Піянозы, Мантэкрыста, Джыльлё і Джыянутры) знаходзіцца Нацыянальны парк Тасканскага архіпэлягу. Францускі востраў Корсыка ляжыць за 35 км на захад.

У 1814—1815 гадах на востраве Эльба ў высылцы жыў Напалеон I.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць