Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)
Навасёлкі[1] — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці, за 22 км на паўночны захад ад Капаткевічаў, за 50 км на поўнач ад Петрыкава. Навасёлкі ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Навасёлкаўскага сельсавету.
Навасёлкі | |
трансьліт. Navasiolki | |
Дата заснаваньня: | перад 1552 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Петрыкаўскі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Вышыня: | 125 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 999 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2350 |
Паштовы індэкс: | 247924 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′14″ пн. ш. 28°32′34″ у. д. / 52.40389° пн. ш. 28.54278° у. д.Каардынаты: 52°24′14″ пн. ш. 28°32′34″ у. д. / 52.40389° пн. ш. 28.54278° у. д. |
± Навасёлкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНайраней Навасёлкі згаданыя ў апісаньні Мазырскага замку 1552 года. Належалі да Скавішынскай нядзелі[a] Бчыцкай воласьці Кіеўскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь імі названыя таксама сёлы Піліпавічы, Ванюжычы, Камаровічы, Бобрык, Грабаў, Хваставічы[b], якія ўсе разам мелі 71-го жыхара[3].
Дани з нихъ меду 10 кадей, серебра за бобры и за куницы 5 коп грошей, тивунщины и приставки 20 безменовъ, выкоту 30 грошей, писчого 20 грошей, овса 2 ведеръ, сыровъ 5, масла безменъ, пшона 2 безмены, з 2 куровъ грошъ, за 2 хлебы грошъ, за 2 вощины полтора гроша: – 10 кадь, 3 камени, 2 безмены, 5 копъ и полъ 4 гроша.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 1413 чалавек
- 2010 год — 999 чалавек
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзяляліся Мазырская і Бчыцкая воласьці, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[2].
- ^ Усе пералічаныя паселішчы, акрамя Хваставічаў, існуюць і сёньня, а Ванюжычы і Піліпавічы (Філіпавічы) — у складзе Навасёлкаўскага сельсавету.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 256
- ^ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 192—193
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 640—641