Навасёлкі (Лелюкінскі сельсавет)
Навасёлкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Лелюкінскага сельсавету.
Навасёлкі лац. Navasiołki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Лелюкінскі |
Насельніцтва: | 49 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231365 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′36.998″ пн. ш. 25°52′54.001″ у. д. / 53.87694389° пн. ш. 25.88166694° у. д.Каардынаты: 53°52′36.998″ пн. ш. 25°52′54.001″ у. д. / 53.87694389° пн. ш. 25.88166694° у. д. |
± Навасёлкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1739 г. адносілася да Івейскай парафіі, уласнасьць Вярбовіча.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у Лугамавіцкім сельскім таварыстве. У 1897 г. 33 двары, 214 жыхароў, у 1905 г. 202 жыхары, 318 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 38 двароў, 243 жыхары, 257 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 41 двор, 186 жыхароў.
3 12 кастычніка 1940 г. вёска (61 двор, 314 жыхароў) у Лугамавіцкім, з 16 ліпеня 1954 г. у Лелюкінскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. У 1950 г. арганізаваны калгас «1 Мая». У 1946—1971 гг. працавала пачатковая школа. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М. І. Калініна, з 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 247 жыхароў. Працуе магазін. Цяпер у складзе калгасу «Беларусь».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 49 жыхароў
- 1999 год — 41 двор, 87 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 228