Навасёлкі (Краснасельскі сельсавет)
Навасёлкі[1] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Краснасельскага сельсавету.
Навасёлкі | |
трансьліт. Navasiolki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Краснасельскі |
Насельніцтва: | 34 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231911 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°16′23.999″ пн. ш. 24°27′23.000″ у. д. / 53.27333306° пн. ш. 24.45638889° у. д.Каардынаты: 53°16′23.999″ пн. ш. 24°27′23.000″ у. д. / 53.27333306° пн. ш. 24.45638889° у. д. |
± Навасёлкі |
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 34 чалавекі
- 1999 год — 83 чалавекі
Гісторыя
рэдагавацьЗа часам міжваеннай Польшчы населены пункт належаў да гміны Рось Ваўкавыскага павету[2]. Паводле вынікаў дзяржаўнага статыстычнага сьпісу (ад 1921 году), у фальварку заставаўся 5 хатніх будынкаў, у якіх жылі 52 асобы — 21 мужчына і 31 жанчына (45 рымскіх каталікоў, 7 праваслаўных; 45 палякаў, 7 беларусаў)[3].
Пазьней у населеным пункце зямельныя ўчасткі атрымалі польскія вайскоўцы: Ян Фрэй, Павал Глебік, Адам Густоўскі, Віктар Германовіч, Стэфан Юшчак, Чэслаў Кіткевіч, Браніслаў Лойка, Ежы Маркс, Павал Матрашак, Станіслаў Міхальчык, Ян Мрозек, Рышард Асмульскі, Станіслаў Поляк, Станіслаў Ранш, Тадэвуш Раруткевіч, Юлян Сас-Кульчыцкі, Віктор Шальпук, Міхал Шыпшынскі, Ян Тупікоўскі, Вітольд Вербаль, Вінцэнт Зянкевіч[4]. У 1940 годзе Станіслаў Поляк зь сям’ёю былі сасланыя[5].
У выніках дзяржаўнага статыстычнага сьпісу, а таксама ў дакладным, але прыватным сьпісе Быстрыцкага, азначаны як «фальварак»[3][2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 123
- ^ а б Tadeusz Bystrzycki (oprac.): Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej z oznaczeniem terytorjalnie im właściwych władz i urzędów oraz urządzeń komunikacyjnych. Przemyśl – Warszawa: Wydawnictwo Książnicy Naukowej, 1933?, с. 1154 (кніжкі), 1156 (файла)(недаступная спасылка).
- ^ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 5, Warszawa 1924 с. 103 (кніжкі), 112 (файла)
- ^ OSADNICY WOJSKOWI
- ^ Поляк Алина Станиславовна, Поляк Валентина Станиславовна, Поляк Ганена Павловна, Поляк Станислав Лаврентьевич, Поляк Станислав Станиславович у: Жертвы политического террора в СССР (рас.)