Асаднікіпольскія насельнікі Літвы—Заходняе Беларусі, у тым ліку і былыя вайскоўцы, якім урад міжваеннай Польшчы паводле асобнага закону 1920 г. выдзяляў землі на землях Заходняй Беларусі.

У польскай, чэскай, славацкай, украінскай, верхненелужыцкай мовах «асада» азначае пасяленьне, сядзібу, калёнію. У беларускай з гэтым коранем ёсьць толькі паняцьце «асадныя сяляне» і «асада» - плата гэтых сялян за карыстаньне зямлёй.

Асадніцтва ў міжваеннай Польшчы — адметная зьява XX ст., пачалося Законам ад сьнежня 1920 годзе пра надзяленьне зямлёй салдат, якія асабліва вызначыліся ў вайне супраць бальшавікоў. Асаднікаў надзялялі ўчасткамі зямлі па некалькі дзесяткаў гектараў пераважна ўздоўж савецка-польскай граніцы. Асаднікі мелі зброю і аб'ядноўваліся ў «Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін», выконвалі паліцэйскія, адміністрацыйныя і антыдывэрсыйныя функцыі.

Агулам у Заходняй Беларусі было каля 9000 гаспадарак асаднікаў. Мэта акцыі — зьмяніць этнічны склад насельніцтва ў пагранічных раёнах, апалячыць мясцовых беларусаў.

Ня гледзячы на тое, што асаднікаў сялілі на землі, якія належалі некалі расейскай дзяржаве, а пасьля польскай, беларускія сяляне кепска адносіліся да новых суседзяў. Усё гэта адбывалася з-за недахопу ворыва і зямлі. У сярэдзіне 1920-х гадоў двары асаднікаў палілі беларускія сяляне.

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
  • Stobniak-Smogorzewska J. Kresowe osadnictwo wojskowe 1920–1945. – Warszawa, RYTM, 2003, ISBN 83-7399-006-2

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  • Кастусь Бандарук Асаднік Слоўнік свабоды Праверана 25 жніўня 2011 г.