Навасёлкі (Івейскі сельсавет)
Навасёлкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Івейскага сельсавету.
Навасёлкі лац. Navasiołki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231331 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′51.998″ пн. ш. 25°36′56.002″ у. д. / 53.86444389° пн. ш. 25.61555611° у. д.Каардынаты: 53°51′51.998″ пн. ш. 25°36′56.002″ у. д. / 53.86444389° пн. ш. 25.61555611° у. д. |
± Навасёлкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 55 рэвіскіх душ. У складзе маёнтку Гаўя памешчыка У. Брахоцкага. Дзейнічала народнае вучылішча (у 1902/03 навучальным годзе 58 вучняў). У 1909 годзе 33 двары, 238 жыхароў, 148 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гадах у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 году Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. З 12 кастрычніка 1940 году вёска (36 двароў, 178 жыхароў) у Морынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1949 годзе арганізаваны калгас «Новае сяло». З 1952 году працавалі бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт. У 1970 годзе 164 жыхары. Цяпер у складзе калгасу «Прынёманскі». 18 красавіка 2017 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Морынскага ў склад Івейскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 30 жыхароў
- 1999 год — 23 двары, 36 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 232
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245