Вэнэра ♀
Venus-real color.jpg


Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс арбіты108.208.930 км
Эксцэнтрысытэт0,0068
Пэрыяд абарачэньня224,701 дзён
Сінадэрычны пэрыяд583,92 дзён
Мінімальная арбітальная хуткасьць34,784 км/с
Сярэдняя арбітальная хуткасьць35,020 км/с
Максымальная арбітальная хуткасьць35,259 км/с
Нахіл3,394°
Колькасьць спадарожнікаў0
Фізычныя характарыстыкі
Экватарыяльны дыямэтар12.103,6 км
Плошча паверхні4.60×108 км²
Маса4,869×1024 кг
Сярэдняя шчыльнасьць5,24 г/см³
Паскораная сіла цяжару на паверхні8,87 м/с²
Пэрыяд абарачэньня-243,02 дзён
Нахіл восі абарачэньня2,64°
Альбеда0,65
Другая касьмічная хуткасьць10,4 км/с
Тэмпэратура на паверхні
мін.*сярэдн.макс.
228 K737 K773 K
(*мін.тэмп.адносіцца да вяршыні воблачнага слоя)
Атмасфэрныя характарыстыкі
Атмасфэрны ціск9 321,9 кПа
Вуглякіслы газ96%
Азот~3.5%
Дыяксід серы.015%
Вада.002%
Угарны газ.0017%
Аргон.007%
Гелій.0012%
Нэон.0007%
Карбанілсульфіднязначна
Хлоравадароднязначна
Фторавадароднязначна

Вэнэ́ра (стар. бел.Мілавіца, Заранка) — другая па аддаленасьці ад Сонца плянэта Сонечнай сыстэмы. Вэнэра зьяўляецца трэцім па яскравасьці нябесным целам пасьля Сонца й Месяца. Вэнэра — цьвёрдая плянэта абкружаная густымі хмарамі, якія адлюстроўваюць большую частку атрымліваемага ад Сонца сьвятла. Жаўтаваты колер хмар паходзіць ад невялікай колькасьці ўтрыманьня дыяксыда серы. Плянэта не мае ўласнага спадарожніка (нядаўна атрыманы зьвесткі аб нябесным целе велічынёй каля кілямэтра, якое можна лічыць натуральным спадарожнікам Вэнэры). Сымбаль Вэнэры, так сама лічаць і сымбалям жанчын. Назва плянэты паходзіць ад рымскай багіні каханьня, Вэнэры.

Фізычныя характарыстыкіРэдагаваць

Па памерах Вэнэра вельмі падобная на Зямлю. Маса плянэты складае 0,82 масы Зямлі, а радыюс 6 051 км, што толькі на 327 км карацей зямнога. Вэнэра мае толькі крыху большую шчыльнасьць — 5,25 г/см³. Плянэта вельмі павольна абарачаецца вакол восі. Поўны абарот праходзіць за 243 дні. Вугал нахіла восі да плоскасьці экліптыкі складае 177,4°, кірунак абароту адваротны да кірунку арбітальнага руху. Вэнэрыянскі дзень цягнецца 117 зямны дзён (узьдзейнічае эфэкт руху вакол уласнай восі з рухам вакол Сонца). Сонца ўзыходзіць на Вэнэры на захадзе, а заходзіць на ўсходзе.

Магнітнае полеРэдагаваць

У 1980 годзе, Pioneer Venus Orbiter дасьледаваў магнітнае поле Вэнэры. Высьветлілася, што яно ў тры разы слабей зямнога. Лічыцца, што слабае магнітнае поле Вэнэры ўзьнікае ў выніку ўзьдзеяньня сонечнага ветру зь іёнасфэрай плянэты, іначай чым на Зямлі, дзе магнітнае поле ўзьнікае ў ядры плянэты. Вэнэрыянская магнітасфэра вельмі слабая, і не абараняе атмасфэру плянэты ад частак сонечнага ветру. З-за гэтага Вэнэра страціла вадарод, а потым і ваду.

АтмасфэраРэдагаваць

 
Будова Вэнэрыянскіх хмар

Вэнэра мае вельмі шчыльную атмасфэру, ціск на паверхні ў 93 разы мацнейшы чым на Зямлі. Яе вынайшаў Міхал Ламаносаў, які назіраў праход Вэнэры праз дыск Сонца 26 траўня 1761 года. Атмасфэра складаецца, галоўным чынам з вуглякіслага газа (96,5%), і азоту (каля 3,5%). Іншыя элемэнты і хімічныя зьвязкі маюцца ў нязначных колькасьцях, гэта (дыяксыд серы, аргон, нэон, хлёравадарод, вада і г. д.)

  • Тэмпэратура на паверхні вагаецца каля 400 °C, а ў некаторых месцах 500 °C (яна вышэй тэмпэратуры плаўленьня волава). Розьніца паміж дзённай і начной тэмпэратурай складае 25°. Нягледзячы, на тое што Вэнэра знаходзіцца ў два разы далей ад Сонца чым Мэркурый, гэта самая гарачая плянэта ў Сонечнай сыстэме. Высокая тэмпэратура падтрымліваецца дзякуючы парніковаму эфэкту, які узьнікае з-за таго, што хімічныя элемэнты атмасфэры блякуюць выпраменьваньне цяпла ў космас. Лічыцца, што максымальная тэмпэратура на паверхні можа складаць 650 °C, і разагрэтая атмасфэра пачне выпраменьваць цяпло. Мажліва, такая сытуацыя здаралась у гісторыі Вэнэры. Вынікам гэтага зьявіцца зьнікненьне хмар. Пасьля ахалоджваньня хмары узьнікаюць ізноў.
  • У атмасфэры Вэнэры знойдзены шмат хімічных зьвязкаў, якія выклікалі спрэчкі аб шляхах іх узьнікненьня. Да іх належаць: серавадарод, серная кіслата, якія вельмі рэдка суіснуюць, і хутка ўваходзяць у рэакцыю. Іншым зьвязкам зьяўляецца карбанат серы, які вельмі рэдка узьнікае неарганічным шляхам. Адным са шляхоў узьнікненьня можа быць існаваньне жывых арганізмаў. Дадатковым довадам зьяўляецца існаваньне невялікай колькасьці вуглякіслага газа, які ўзьнікае ў вялікіх колькасьцях пры ўзаемадзеяньні з сонечным ветрам. Гэты элемэнт быў знойдзены на вышыні 50 кілямэтраў над паверхняй, дзе тэмпэратура падае да 70 °C.
  • У 1978 годзе савецкі зонд Вэнэра 11 атрымаў радыёсыгнал на нізкіх частотах (ніжэй 1 МГц), якія ўзьнікаюць у выніку маланак. З гэтага часа спрабуецца атрымаць сыгнал на высокіх частотах, які ўтвараецца маланкамі Зямлі. Спробы, аднак, не далі вынікаў. Гэта азначае, што электрычнае актыўнасьць на Вэнэры вельмі слабая, і ўтвараецца паміж хмарамі, ці паміж хмарамі й іонасфэрай.

ГеалёгіяРэдагаваць

Лічыцца, што пад паверхняй Вэнэры існуюць элемэнты падобныя на зямныя. Ядро радыюсам каля 3 000 км якое складаецца з жалеза і нікелю. Абкружае яго вялікі скальны пласт, пакрыты карой некалькікілямэтровай таўшчынёй. Паверхня, як атрымліваецца з мапаў зонда Магелан, была на 85% утворана пад узьдзеяньнем вульканічных працэсаў. Так сама трэба адзначыць невялікую колькасьць ударных кратэраў.

АдметнасьціРэдагаваць

 
Паверхня Вэнэры ў раёне г. зв. «фэрмы кратэраў», 3-вымерная выява сынтэзаваны з дадзеных КА «Магелан» і афарбаваны ў натуральныя колеры паводле дадзеных пасадак КА «Вэнэра-13» і КА «Вэнэра-14».

Паверхня Вэнэры заўсёды закрытая суцэльнай, шчыльнай, белай, воблачнай атмасфэрай, якая ня толькі робіць амаль бескарыснымі візуальныя дасьледаваньні, але і вельмі эфэктыўна адбівае сонечнае сьвятло. Воблачнае покрыва вярчаецца вакол плянэты значна хутчэй, чым яна сама (каля 4 зямных дзён).

Яркасьць Вэнэры ня раз спрычынялася да фальшывых паведамленьняў пра НЛА.

Вэнэра мае адваротны кірунак уласнага вярчэньня, з усходу на захад (або рухам гадзіньніка).

Па спалучэньні арбітальнага пэрыяду і пэрыяду вярчэньня сонечны (сынадальны) дзень Вэнэры складае 116,8 зямных дзён. Адзіная плянэта ў Сонечнай сыстэме, чый уласны дзень даўжэйшы за ўласны год.

Паверхня Вэнэры асьветленая значна лепей, чым прагназавалася з-за яе шчыльнай атмасфэры. Гэта тлумачыцца тым, што сера, якая займае вельмі важнае месца ў хімізме Вэнэры, уступае ў рэакцыі, якія даюць дадатковае асьвятленьне.

На паверхні Вэнэры знойдзены вялікі шчытавы вулькан Тэя Монс (Theia Mons), дыямэтрам асновы ~800 км і вышынёю ~5 км.

На заўсёды распаленай паверхні Вэнэры немагчыма зямная тэрмічная або вадзяная эрозія, або тэктанічныя трэшчыны. Аднак, моцную ролю грае ветравая эрозія.

Навукоўцы пакуль ня маюць адказу на праблему, якую ставіць існаваньне дзьвюх плянэтаў, Зямлі і Вэнэры, настолькі блізкіх памерамі і складам, але такіх розных умовамі на паверхні.

Народныя назвы плянэтыРэдагаваць

У беларускім фальклёры плянэту называюць Заранкаю альбо Мілавіцаю.

У Супрасьлеўскім календары XVIII стагодзьдзя названая «Гвезда Чагір»[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Ластоўскі, Вацлаў (1923) Лабірынты Праверана 12 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Вэнэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў