Фізычная хімія

разьдзел хіміі

Фізычная хімія — навука, якая вывучае ўзаемасувязь хімічных і фізычных зьяваў, выяўляе заканамернасьці хімічных працэсаў, абапіраючыся на агульныя прынцыпы фізыкі. Гэта тычыцца прынцыпаў, мэтадаў і паняткаў фізыкі, такіх як рух, энэргія, сіла, час, тэрмадынаміка, квантавая хімія, статыстычная мэханіка і дынаміка, раўнавага. Асноўнымі задачамі фізычнай хіміі зьяўляюцца дасьледаваньне заканамернасьцяў ходу хімічных рэакцыяў у часе, законаў хімічнай раўнавагі і вызначэньне мэханізмаў працэсаў. Мэтады дасьледаваньня — спэктральны і рэнтгенаструктурны аналізы, мэтады ізатопных індыкатараў, квантава-хімічны, мас-спэктрамэтрычны, мэтады электроннага парамагнітнага рэзанансу, ядзернага магнітнага рэзанансу і іншыя.

«Уводзіны ў сапраўдную фізычнай хіміі». Рукапіс Ламаносава. 1752 год

Гісторыя

рэдагаваць

Панятак фізычнай хіміі быў упершыню выкарыстаны ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя. Тэрмін «фізычная хімія», у сучасным разуменьні мэтадалогіі навукі і пытаньняў тэорыі пазнаньня, належыць Міхайлу Ламаносаву, які ў 1752 годзе ўпершыню чытаў студэнтам Пецярбурскага ўнівэрсытэту «Курс сапраўднай фізычнай хіміі». У прэамбуле да гэтых лекцыяў ён дае такое азначэньне: «Фізычная хімія — навука, якая павінна на падставе палажэньняў, досьледаў фізычных растлумачыць прычыну таго, што адбываецца праз хімічныя апэрацыі ў складаных целах». Расейскі накукоўца ў працах сваёй карпускулярна-кінэтычнай тэорыі цяпла разглядае пытаньняў, якія ў поўнай ступені адказваюць вышэйпададзеным задач і мэтадам. Менавіта такі характар ​​носяць і экспэрымэнтальныя дзеяньні, служачыя пацьвярджэньнем асобных гіпотэзаў і палажэнняў гэтай канцэпцыі. Ламаносаў ішоў такім прынцыпам ў многіх кірунках сваіх дасьледаваньняў, то бок у распрацоўцы і практычнай рэалізацыі заснаванай ім жа «навукі пра шкло», у розных досьведах, прысьвечаных пацьвярджэньню закону захаваньня рэчыва і сілы (руху), у працах і экспрымэнтах, якія маюць стаўленьне да вучэньня аб рашчынах ім была распрацавана шырокая праграма дасьледаваньняў гэтага фізыка-хімічнага фэномэна.

Аднак, у сучасным разуменьні фізычная хімія пачала складвацца ў другой палове XIX стагодзьдзя з разьвіцьцём хімічнай тэрмадынамікі. Выбітны ўнёсак у станаўленне фізычнай хіміі зрабіў Джазая Ўілард Гібз, увёўшы такія тэрміны як свабодная энэргія Гібза, хімічны патэнцыял, сфармуляваўшы правіла фазаў. Разам з тэрмадынамікай у другой палове XIX стагодзьдзя пачалося разьвіцьцё хімічнай кінэтыкі, якая вывучае хуткасьць хімічных рэакцыяў, і хіміі электралітаў. Вядучымі дасьледчыкамі ў гэтых абласьцях былі Вільгельм Оствальд, Якаб Гэндрык вант Гоф, Свантэ Аўгуст Арэніюс.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць