Манпарнас
Манпарнас (па-француску: Montparnasse — гара Парнас) — раён на поўдні Парыжа, на левым беразе Сэны. Як і астатнія кварталы на ўскраіне Парыжа, раён быў уключаны ў склад горада толькі 1 студзеня 1860 году і даў назву 43-га кварталу, які зьяўляецца часткай XIV парыскай акругі. Раён, які ў наш час прынята называць Манпарнас, выходзіць далёка за межы адміністрацыйнага кварталу.