Міхал Вішнявецкі
Міха́л Вішняве́цкі (польск. Michał Korybut Wiśniowiecki; 1640 — 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669—1673).
Міхал Вішнявецкі польск. Michał Korybut Wiśniowiecki | |
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх | |
---|---|
![]() | |
Міхал Вішнявецкі. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() | |
Кароль польскі | |
19 чэрвеня 1669 — 10 лістапада 1673 | |
Каранацыя | 29 верасьня 1669 |
Папярэднік | Ян Казімер |
Наступнік | Ян Сабескі |
Вялікі князь літоўскі | |
19 чэрвеня 1669 — 10 лістапада 1673 | |
Каранацыя | 29 верасьня 1669 |
Папярэднік | Ян Казімер |
Наступнік | Ян Сабескі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1640 , Белы Камень Валынскага ваяводзтва |
Памёр | 10 лістапада 1673 (33 гады), Львоў |
Пахаваны | Крыпта Сьвятога Леанарда, Касьцёл камэдулаў і Лацінскі катэдральны сабор (Львоў) |
Дынастыя |
![]() |
Жонка | Элеанора Габсбург |
Бацька | Ярэмі Вішнявецкі |
Маці | Грызэльда з Замойскіх |
Узнагароды | |
Подпіс |
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 31 траўня 1640 году ў Вішнёве на Валыні (паводле іншых зьвестак, 31 ліпеня ў замку Алеска). Апошні прадстаўнік малодшай лініі магнацкага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Ярэмія, героя вайны з Б. Хмяльніцкім, і Грызэльды з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую лятыфундыю з 56 местаў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам 288 тысячаў чалавек. Сталіцай яе было места Лубны (цяпер Палтаўская вобласьць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладаньне называлася «панствам», «дзяржавай»[7].
Навучаўся ў езуіцкай школе, пазьней, па стыпэндыі караля, — у Празе, а таксама ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моваў: францускую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.
У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казімера на Ўкраіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.
У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімер Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводзтваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага. 29 верасьня 1669 у Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.
Унутраная і вонкавая палітыкаРэдагаваць
Да абраньня Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцуская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазыцыю.
Істотна ўзмацніліся фэадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз лібэрум вэта сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Турэччыны ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну[8].
Туркі вымусілі караля ўкласьці ганебны Бучацкі мір (1672), паводле якога Падольле адыходзіла да Турэччыны. Але сойм Рэчы Паспалітай не зацьвердзіў мірнай дамовы, і вайна аднавілася. Па дарозе ў войска, якое зьбіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119333945 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/379905/Michael-Wisniowiecki
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі // Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мн.: Кнігазбор, 2009.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Вішнявецкі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 317.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Міхал Вішнявецкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў