Міраслаўка
Мірасла́ўка[1] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Менску. На западзе мяжуе з лесам, цяче рака Бярэзіна (прыток Дняпра).
Міраслаўка | |
трансьліт. Miraslaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Бярэзінскі |
Сельсавет: | Капланецкі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1715 |
Паштовы індэкс: | 223328 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′59″ пн. ш. 28°57′15″ у. д. / 53.64972° пн. ш. 28.95417° у. д.Каардынаты: 53°38′59″ пн. ш. 28°57′15″ у. д. / 53.64972° пн. ш. 28.95417° у. д. |
± Міраслаўка |
Гісторыя
рэдагавацьСучасная вёска вядома з XVIII стагодзьдзя. Але на паўднёвай ускраіне, на пясчанай пойме высокага левага берагу Бярэзіны разьмешчаны курганны могільнік, за 1,5 км на поўнач ад вёскі — другі могільнік, за 1 км на паўночны захад ад вёскі — паселішча, дзе знойдзены крамянёвыя прылады працы эпохі мэзаліту, нэаліту і бронзавага веку. Гэта сьведчыць аб засяленьні тутэйшых мясьцін у глыбокай старажытнасьці.
У 1800 годзе ўласнасьць памешчыка М. Шэмета, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. На 1890 год уласнасьць памешчыка Лукашевіча. У гэты ж год адкрыта школа граматы, у якой у першы год навучалася 11 хлопчыкаў. У 1912 годзе школа пераўтвараецца ў аднаклясную народную вучэльню. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы зарэгістраваны вятрак з млынам, хлебазапасны магазын.
У 1921 годзе арганізаваны гурток па ліквідацыі непісьменнасьці, у 1928 годзе — сельскагаспадарчая камуна «Уперад», у 1931 годзе — калгас «Запаветы Леніна». На франтах Вялікай Айчынай вайны загінулі 50 вяскоўцаў. У баях каля вёскі ў 1941 годзе загінулі 9 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле за 0,5 км на захад ад вёскі.
Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавету[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1800 год — 11 двароў, 126 жыхароў
- 1858 год — 145 жыхароў
- 1897 год — 61 двор, 377 жыхароў
- 1917 год — 89 гаспадарак, 527 жыхароў
- 1960 год — 383 жыхары
- 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары
- 2009 год — 33 чалавекі[4]
Асобы
рэдагаваць- Мікалай Запрудскі (нар. 1948) — беларускі пэдагог, галоўны рэдактар навукова-мэтадычнага часопісу «Фізыка: праблемы выкладаньня».
- Аляксей Каўко (1922—2012) — беларускі пісьменьнік.
- МікалайКаўко (нар. 1933) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі