Мінкавічы (Берасьцейская вобласьць)
Мі́нкавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.
Мінкавічы | |
трансьліт. Minkavičy | |
Першыя згадкі: | 1522 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Ратайчыцкі |
Насельніцтва: | 419 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069 |
СААТА: | 1240855046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′41″ пн. ш. 23°32′50″ у. д. / 52.34472° пн. ш. 23.54722° у. д.Каардынаты: 52°20′41″ пн. ш. 23°32′50″ у. д. / 52.34472° пн. ш. 23.54722° у. д. |
± Мінкавічы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згаданыя ў 1522 годзе, былі шляхецкім маёнткам, якім валодалі Гамшэвічы, перайшлі перайшлі да Сапегаў[3].
Пасьля адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4].
У 1722 годзе Міхал Сапега аддаў Мінкавічы пад заклад Юзафу Матушэвічу, пасьля гэтага маёнтак перайшоў да роду Матушэвічаў. Матушэвічы заклалі і адбудавалі тут напрыканцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў дваранскую сядзібу[3].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мінкавічы ў складзе Расейскай імпэрыі.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Яну Швыкоўскаму, у 1890 годзе Швыкоўскіх ажыцьцявілі перапляніроўку сядзібы, аднак неўзабаве яна перайшла да Замойскіх. У 1899 году Марыя Замойская пабудавала невялікую прыдарожную капліцу[3].
У 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе належала да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзцтва. У 1939 годзе далучана да БССР[4].
У 1990-я гады была адноўленая і адрэстаўраваная капліца Марыі Замойскай[3]. У той жа час сядзібны дом быў перабудаваны і абкладзены цэглай[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 419 чалавек[1]
- 1999 год — 75 чалавек
Славутасьці
рэдагаваць- Сядзіба Матушэвічаў — Швыкоўскіх — Замойскіх. Захваўся моцна перабудаваны дом, гаспадарчыя пабудовы і часткі парку.
- Капліца Марыі Замойскай. Прыдарожная капліца збудаваная ў 1899 годзе, адноўленна ў 1990-я[6].
Геалёгія
рэдагавацьЗа 1,5 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца Мінкавіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад зьвязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожаўскага зьледзяненьня. Распрацоўваецца Высока-Літоўскім кар’ерам Беларускай чыгункі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
- ^ а б в г Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5
- ^ а б
- ^ Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей РБ