Мікіткі
Мікі́ткі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Мікіткі | |
трансьліт. Mikitki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°59′28″ пн. ш. 26°50′20″ у. д. / 54.99111° пн. ш. 26.83889° у. д.Каардынаты: 54°59′28″ пн. ш. 26°50′20″ у. д. / 54.99111° пн. ш. 26.83889° у. д. |
± Мікіткі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай у Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 2 двары і 33 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 25 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Налічвала 8 двароў і 37 жыхароў.
- 1940 год — у вёсцы 21 двор і 91 жыхар.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (21 двор) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Зара свабоды».
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў назву імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 93 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 15 жыхароў
- 1999 год — 24 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 31 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаюцца бібліятэка, крама, клюб, жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.