Кабылянка (Падляскае ваяводзтва)

Кабыля́нка (па-польску: Kobylanka, на мясцовай беларускай гаворцы: Кобыля́нка[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Кабылянка
польск. Kobylanka
Былая назва: Кабыла
Мясцовая назва: Кобылянка
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 115 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′37.09″ пн. ш. 23°37′51.56″ у. д. / 53.0269694° пн. ш. 23.6309889° у. д. / 53.0269694; 23.6309889Каардынаты: 53°1′37.09″ пн. ш. 23°37′51.56″ у. д. / 53.0269694° пн. ш. 23.6309889° у. д. / 53.0269694; 23.6309889
Кабылянка на мапе Польшчы
Кабылянка
Кабылянка
Кабылянка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска Кабыла была заснаваная ў мяжах гарадоцкіх маёмасьцяў у 18 ст., але ўжо на пачатку 19 ст. адыйшла да фальварку Нязбудка. У 1845 г. пражывалі тут 10 мужыцкія сем'і. На пачатку 20 ст. праводзілася тут ліквідацыя палоскаў і Кабылянка перамянілася з вёскі распаложанай уздож вуліцы ў хутаравы камплекс[5]. У міжваенны пэрыяд Кабылянка прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 122 жыхароў (55 палякаў-каталікоў і 67 праваслаўных беларусаў)[6]. Увосені 1940 г. жыхары Кабылянкі самаарганізавалі каўгас, які быў распушчаны немцамі ў 1941 г.. У пасьляваенны пэрыяд шмат жыхароў працавала ў міхалоўскіх заводах, таму вёска не абязьлюднела[5].

Ураджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з РахэнталялмПраверана 30 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 89
  3. ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 15 (пол.) Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
  7. ^ 80 гадоў з дня нараджэння Міколы Гайдука. Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.