Праваслаўныя могілкі ў Беластоку
могілкі ў Беластоку (Польшча)
Славутасьць | |
Праваслаўныя могілкі парафіі Ўсіх Сьвятых (праваслаўныя)
Cmentarz prawosławny w Białymstoku | |
Царква Ўсіх Сьвятых
| |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Беласток |
Дата заснаваньня | 1887 |
Статус | нерухомая славутасьць[d] |
Праваслаўныя могілкі парафіі Ўсіх Сьвятых (праваслаўныя) на Вікісховішчы |
Праваслаўныя могілкі — могілкі ў Беластоку, месьцяцца на вуліцы Ўладзіслава Высоцкага, 1. Нэкропаль займае плошчу 6,7 га.
Гісторыя
рэдагавацьПасьля закрыцьця ў 1887 годзе разьмешчаных у цэнтры Беластоку могілак пры царкве Сьвятой Марыі Магдаліны былі заснаваныя новыя могілкі на тагачасным ускрайку гораду, у Выгодзе (цяпер Ярашоўка). 31 траўня 1892 року на тэрыторыі могілак быў закладзены першы камень у падмурак царквы, якая была асьвячаная пад тытулам Усіх Сьвятых 19 траўня 1894 року.
У час Першай сусьветнай вайны могілкі былі пашыраны да сучасных межаў і служылі для вайсковых пахаваньняў. У 1982—1984 гадох усталяваны рэкорд гістарычных надмагільляў. Нэкропаль унесены ў рэестар помнікаў Падляскага ваяводзтва.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
рэдагаваць- Вячаслаў Багдановіч (1878—1939?) — беларускі рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч.
- Мікола Чарнецкі (1899—1944) — беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
- Сяргей Богуш (1907—1942) — заходнебеларускі грамадзка-культурны дзяяч.
- Лявон Богуш (1909—1957) — заходнебеларускі грамадзка-культурны дзяяч.
- Кастусь Кіслы (1898—1980) — беларускі музыка, кампазытар, дырыгент царкоўных і сьвецкіх хораў.
- Васіль Юравец (1904—1980) — заходнебеларускі паэт.
- Юрка Геніюш (1935—1985) — беларускі паэт, публіцыст.
- Віктар Рудчык (1934—1989) — журналіст тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва».
- Кастусь Сідаровіч (1906—1990) — беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзяяч.
- Мікола Гайдук (1935—1998) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беластоцкія «Росы» // Беларускае Радыё Рацыя
- Дзе ў Беластоку пахаваныя беларускія дзеячы // Беларускае Радыё Рацыя
- У Беластоку знойдзены магілы заходнебеларускіх дзеячаў // Беларускае Радыё Рацыя
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|