«Белару́скі звон» — штотыднёвая газэта, орган Цэнтрасаюзу. Замяніла газэты «Наперад», «Народны звон».

Беларускі звон
Тып штотыднёвік
Выдавец Мікалай Сіняўскі
Галоўны рэдактар Мікалай Сіняўскі
Заснаваная 6 студзеня 1931
Закрытая 2 сьнежня 1932
Палітыка Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асьветных арганізацыяў і інстытуцыяў
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Ліпоўка 18

Выходзіла ў Вільні (6 студзеня 1931 — 2 сьнежня 1932). Агулам выйшла 58 нумароў. Рэдактар-выдавец Мікалай Сіняўскі.

Газэта друкавала матэрыялы пра культурнае і нацыянальнае жыцьцё беларусаў у Польшчы, выступала супраць рэпрэсіяў у БССР.[1][2]

  1. ^ Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі, Т.1 с.433 Каханоўскі Г. А.
  2. ^ БелСЭ, Т.7, с.398 Говін С. В.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць