Рок-кола
«Рок-кола» — беларускі рок-фэстываль, які з 1990 году штогод праводзіўся ў Полацку й Наваполацку[1][a]. Фэстываль году па выніках Рок-каранацыі 2004—2005[3].
Рок-кола | |
Дата(ы) | розныя |
---|---|
Гады | 1990—2007 |
Месца(ы) правядзеньня | Наваполацак Полацак (2005—2007) |
Жанр(ы) | рок-музыка |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьДырэктарам фэстывалю быў Сяргей Анішчанка[4]. Асновай фэстывалю зьяўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краінаў, таксама на фэст запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[5]. У апошнім фэстывалі, які прайшоў 26—27 кастрычніка 2007 году, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расеі й Украіны[6]. Асноўнай умовай для канкурсантаў зьяўлялася наяўнасьць у рэпэртуары песьні на беларускай мове[7][8].
Забарона
рэдагавацьЗабаронены ў лістападзе 2007 году паводле пратаколу пасяджэньня Полацкага гарвыканкаму: «Лічыць немэтазгодным правядзеньне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фэстывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне гораду Полацку й праваслаўю; рэкамэндаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі, устрымлівацца ад ініцыяваньня падобных мерапрыемстваў»[9]. Тым ня менш, аргкамітэт фэстывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзеньня, такія як Менск, Наваполацак, расейскі Смаленск[10][11].
Паводле «Tuzin.fm» забарона фэстывалю можа быць зьвязана з прызначэньнем у Полацак новага старшыні мясцовай філіі КДБ, які нібы выказаў незадаволенасьць з нагоды яго правядзеньня[10]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйблу «БМАgroup» і аўтар фэстывалю «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзыдэнта ў лістападзе 2007 году прыйшоў да высновы, што закрыцьцё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяньнем[12]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрвію Зьмітру Кустоўскаму з тэлеканалу «Белсат» ў 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаваньне[13]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасьць прыкметаў палітычнага характару[14].
Ацэнкі
рэдагавацьЖурналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фэстывалю 2001 году ў Наваполацку[15], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасьці, напышлівага патасу й незразумелых „пантоў“»[16].
Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сёньняшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасьцю сярод моладзі й настолькі шматгадовай гісторыяй»[17].
Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «па-расейску: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала фэномэн фэстывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку й Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсьць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[18].
Мікіта Зьмітраў з сайту «Народныя навіны Віцебску» па выніках апошняга фэстывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацак жыў музыкай. Мяркуючы па колькасьці гледачоў у самай вялікай залі гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[19].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Запрещенный в Полоцке фестиваль «Рок-кола» планирует переехать в Смоленск (рас.) БелаПАН. TUT.BY (2007-11-22). Праверана 2018-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ Алька Новоселкина; Виталий Супранович. Анищенко, Сергей :: Новополоцкая волна белорусского рока (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-09 г. Архіўная копія ад 2020-09-09 г.
- ^ WM. (2006-03-01) Кароны раздадзеныя. Заслона (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-07-13 г. Архіўная копія ад 2012-08-17 г.
- ^ Сергей Будкин. «Рок-кола-2005» учись, «Басовішча»! (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-02-18 г. Архіўная копія ад 2019-02-18 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2006-10-27) «Рок-Кола»: пад знакам «Мясцовага часу» (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
- ^ Елена Скоробогатова. (2007-10-29) Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (рас.). БелаПАН. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ Аляксей Мінчонак. (2006-10-30) “Рок-кола” vs. “Басовішча” (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
- ^ Сяргей Будкін; Мікола Бянько. Рок-Кола :: Рок над Полоцком. Пособие для начинающих (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-09 г. Архіўная копія ад 2020-09-09 г.
- ^ Дзьмітры Падбярэзскі. (2007-11-23) “Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу? (бел.). Свабода. Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ а б Сяргей Будкін. (2007-11-19) «Рок-кола» аказалася недастаткова праваслаўным (бел.) Tuzin.fm. Наша Ніва. Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ Валентин Пепеляев. (2007-12-06) Музыкантам не место за обочиной (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ Віталь Супрановіч. (2007-11-23) Віталь Супрановіч: Музыкам далі час. Час выбіраць. (бел.) Наша Ніва. Вясна (цэнтар). Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ Дмитрий Кустовский. (2015-07-15) Сергей Анищенко: «Максим Танк сказал, что я плохой белорус» (рас.). Белсат. Праверана 2019-10-31 г. Архіўная копія ад 2019-10-31 г.
- ^ Андрей Александров. (2008-04-04) Сергей Анищенко: «Я не хочу, чтобы музыкантов лупили дубинками» (рас.) camarade.biz. Белорусский партизан. Праверана 2019-10-31 г. Архіўная копія ад 2019-10-31 г.
- ^ БДГ. (2001-07-06) Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта (рас.) Белорусская деловая газета Праверана 2018-10-28 г. Архіўная копія ад 2018-06-27 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2001) Фестиваль "Рок-Кола" рок живет не только в Минске (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-04 г. Архіўная копія ад 2007-08-24 г.
- ^ Анастасия Штукина. (2005-12-06) Рок-кола 2005 (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2016-07-01 г.
- ^ Александра Павлова. (2007-10-03) «Рок-кола» - белорусский рок жив! (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
- ^ Мікіта Змітраў. (2008-01-12) Полацк-2007: рок-н-рол жыве! (бел.). Народныя навіны Віцебска. Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРок-кола — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў