Мядзьвінавічы
Мядзьві́навічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мядзьвінаўцы. Уваходзяць у склад Казлоўшчынскага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Мядзьвінавічы лац. Miadźvinavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Казлоўшчынскі |
Насельніцтва: | 106 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231481 |
СААТА: | 4223825076 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°23′26″ пн. ш. 25°17′41″ у. д. / 53.39056° пн. ш. 25.29472° у. д.Каардынаты: 53°23′26″ пн. ш. 25°17′41″ у. д. / 53.39056° пн. ш. 25.29472° у. д. |
± Мядзьвінавічы |
Назва
рэдагавацьМедвін (Medwinus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова мат- (мад-, мед-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Матар, Медрык; германскія імёны Mathwig, Matter, Mederic) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1624 годзе ўпамінаюцца як Мідзьвінавічы ў складзе Вензавецкай воласьці ва ўласнасьці Сапегаў[5].
13 ліпеня 2007 году вёску перадалі зь ліквідаванага Гярбелевіцкага сельсавету ў Казлоўшчынскі пасялковы савет[6]. 26 сьнежня 2013 году Казлоўшчынскі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 382 чалавекі[8]
- 1999 год — 143 чалавекі
- 2010 год — 106 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 192.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 568.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ LMAB. Ф. 16 спр. 203 ч. 3.
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» (рас.)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 278(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 145.