Медрык
Медрык, Метрык — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Медрык лац. Miedryk | |
Mederic | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mado + Rick |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Метрык |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Медрык» |
Паходжаньне
рэдагавацьМедэрык, Медрык, Матрых або Мэтрык (Mederic[1], Mēderik[2], Mēdrīc[3], Mathrich, Metrick[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова мат- (мад-, мед-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[6], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[7], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[8].
Імя Мэтрык (Мэтрых) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Metricke… Metrich Gadynga (1511—1520 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояр наших жомоитскихъ… в Леса Метриковича дворъ его в тои же волости Коршовскои (20 лютага 1514 году)[10]; Dawid Metrick… Dawid Metrik (20 кастрычніка 1655 году)[11]; Medryki (1744 год)[12]; dwór Medryki (1784 год)[13].
Носьбіты
рэдагавацьНа гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Медрыкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 405.
- ^ Flöer M., Korsmeier C. M. Die Ortsnamen des Kreises Soest. — Bielefeld, 2009. S. 326.
- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 205.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 243.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1110.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 31.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 225.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 304, 328.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Siwicka I. Dekanat oszmiański w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2007. S. 110.